СБП падтрымаў Бяляцкага

Nov 25, 2011 13:07

Саюз беларускіх пісьменнікаў распаўсюдзіў заяву з нагоды прысуду старшыні ПЦ “Вясна” і сябру СБП Алесю Бяляцкаму, у якой кіраўніцтва найбуйнейшай незалежнай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі звяртаецца да міжнароднай супольнасці з заклікам аб кансалідаванай падтрымцы вядомаму беларускаму парваабаронцу.

“Саюз беларускіх пісьменнікаў разглядае абвінавачванні як палітычна матываваны пераслед за грамадскую дзейнасць. Мы заклікаем да міжнароднай падтрымкі і распаўсюдзе інфармацыі пра Алеся Бяляцкага сярод сяброў Вашых арганізацыяў”, - звяртаецца СБП да сваіх замежных калегаў.

Бяляцкі, пісьменнікі

Previous post Next post
Up