pracuk
Mar 13, 2007 23:29
Дзе лісьлівыя ўсьмешкі крамарак,
Надакучлівы пах гарэлкі.
Дзе вусьцішныя рэчы мара
Прамаўляе ў драныя шчэлкі.
Дзе падман як любоў жаданы
Непарушна-крывая надзея.
Дзе на зьдзек мой народ адданы
На сьняданак тэлепадзеям
Тут мне жыць, тут напэўна канаці
На магілах з чужынскаю мовай
Тут пад сьнегам ляжыць наша маці-
Па вясьне паміраць ёй нанова.
Вершы
pracuk
Feb 23, 2007 05:23
Сьвятло й падзея
Разумныя вочы
Чарговая дзея
І позірк дзявочы
Хто беларус?
Надзея й Люба?
Цікавы хаўрус...
Б'е ў сэрца мне дзюба,
Крывавым дажджом
Сябры назіраюць.
Жаданьні, імкненьні
Дзетак жадаюць
Хто б словам адзіным акрыліў мяне?
Спытаеш што варта? Твая Шаганэ...
Вершы
pracuk
Feb 04, 2007 19:53
Ад века ў век надумана,
Запісана, закручана
Тупым сьвярдлом у голавы-
Народнай Грамадой:
Шукай палову роўную,
Надзейную, павольную,
Каб перад непазьбежнасьцю
Хадзіла за вадой.
Нашчадкі бессэнсоўныя,
Тужлівыя, нявольныя
Накрэсьляць ды паўтораць нас
Дваццатаю вясной.
І толькі ты драпежна так
Да суму незалежнага,
Як да шкарпэта левага-
Усяго адной
Вершы
pracuk
Feb 03, 2007 15:19
Потым была вясна.
Знаёмыя людзі схавалі
Кавалачак хлеба - яна
Сыйшла ў зялёныя хвалі.
Павольна хістаўся сусьвет
Ад параў затаннай гарэлкi.
У лесе знайшлі мы шкілет,
Бляшанку з-пад кавы й грэлку.
Крыло паляцела зь мяне-
Навошта рукам замiнацi?
Аддам свае страхi вясьне
Няхай дапамогуць сканацi.
Вершы