З архіваў

Feb 12, 2007 18:15

Падзёртыя фарбы, узрытая глеба
Па кроплях зьбіраю з падлогі жацьцё,
Парэшткі мінулых вусьцішных малебнаў,
Крыжастых усьмешак...Тут забыцьцё
Люляла, карміла набор кашчамяса
На страву галодным рукам-жабракам
Усё проста- з садочка ці зь першае клясы
Зьядалі мазгі жамяры кіляграм.
Танюткія ножкі, ваструткія крылцы.
На часткі ўсьмешку! Сьцяць зубы! Маўчаць!
Ты іх усыпляеш, глытаючы з рыльца.
Я выкінуў цела, бо мог закрычаць.

Вершы

Previous post Next post
Up