(no subject)

Jun 30, 2013 20:08

         Год за годам -- такое перманентнае захапленьне Адвайтай. Рамеш Балсекар, Рам Цзы. Вядома, Рамана Махаршы, Пападжы, Дракон!!! І іншыя...Па сутнасьці, гэта вучэньне, якое я чакала ўсё жыцьцё. І ўжо ня можаш па-сур'ёзнаму, па-дзіцячы скардзіцца, бо Самае Галоўнае здарылася: сустрэча з Гуру.
         Памятаю, калі мы дэманстравалі на Калегіюме свае вершыкі, мая сяброўка Іра сказала: "Ёсьць у гэтым самазахапленьні нешта агідненькае!" Тады мне здавалася, што справа ў ганарыстым зачытваньні сваіх твораў -- але ня ў ім напраўдзе.
         Нядаўна адчула, што, чым больш спазнаю Л., тым больш яго кахаю. І... якая ж я ахуеная, як жа я ахуена кахаю! Было ў гэтым таксама нешта эгаістычнае, агідненькае.
          А справа тут у ілюзорным цэнтры, які сквапна хапае, са страхам калекцыяную каштоўнасьці. Гэты запужаны хітрэц думае, што ёсць я, а ёсьць жыцьцё. Значыць, ганаровыя значкі на пінжак можна вешаць!
          Але -- Ёсьць Толькі Жыцьцё, Адно Жыцьцё. І ня трэба ў цэлафан хавацца, горача ў цэлафане...
          Жыцьцё да абуджэньня -- дыскамфортнае існаваньне ў цэлафане. (Крыху прызвычаіўся, адпусьціла...) А "Сон смешнага чалавека" Фёдара Дастаеўскага -- не утопія, а нармалёвы стан Чалавека, які ўжо багата хто на Зямлі адкрыў.

радасьць, спазнаньне, Адвайта ў сэрцы

Previous post Next post
Up