Jun 29, 2013 15:38
Па-ранейшаму працягваю сыраедзіць, але ж імкнуся ставіцца да гэтага больш проста, не спрачацца адчайна з мамай і сястрой. Пасьля абуджэньня Юля сказала, што сыраядзеньне ні на кроплю ні наблізіла яе да гэтага Другога Нараджэньня. А ўва мне ўсё ж была схаваная ілюзія, што яно дапаможа Пачуць. Таму сыраядзеньне выключна для цела -- вядома, здаровае цела робіць і розум спакайнейшым -- і ўсё ж не варта завышаць яго важнасьць: цела -- усяго цела. Гэта толькі твой дом. Нехта любіць беспарадак, нехта прыбіраецца штодзень -- сутнасьці гэта не зьмяняе. Ні да чаго, акрамя ўсяго толькі здаровага цела, яно не вядзе.
Рам Цзы ўвогуле жрэ мяса. Але калі глядзіць на цябе, дык проста распускаешся...плачаш... бо гэта -- Позірк Бога.
усьведамляць,
cпазнаньне,
Адвайта ў сэрцы