(no subject)

Jun 19, 2013 17:46

       Пішу матэрыял на банальную ў журналістыцы летнюю тэму -- беларускія фэстывалі. Цікава! Адзіны "нармалёвы" фэстываль (вольны ўваход, доўгая і цікавая гісторыя), дык гэта "Басовішча"... на тэрыторыі Польшчы!
        Цікавая ў нас зямля. Як быццам бы энэргетычна, астралягічна яна такая спакойная, "непасьпяховая". Гнаць на ўрад і дрэннага Прэзыдэнта, гуляцца ў апазыцыю я ўжо знаходжу інфантыльным. Проста агульны ўзровень сьвядомасьці людзей, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі, вось такі, які ёсьць. І прычым тут Прэзыдэнт і ўрад? Калі ты тут нарадзіўся, значыць, карма такая, значыць, не такі ты ўжо і круты, каб нарадзіцца немцам ці французам.     

гуляць у журналістыку, спазнаньне

Previous post Next post
Up