Jul 03, 2012 12:46
А жыццё працягваецца і ўсё пляце свае каляровыя, заўжды адрозныя фенькі!
Мой цудоўны сябар сказаў: "Калі два чалавекі не кахаюць адзін аднаго, калі няма сумяшчальнасці характараў, то лепш без сэксу тады." Мне прыемна было пачуць гэта, бо ў той кропцы сваёй жыццёвай стужкі я прыйшла да аналагічнага.
Не, не магу я адчуваць сэкс як простае ўзаемадзеянне двух цел. Для мяне гэта нешта містычнае, сакральнае. Відавочна, што з сэксам становіцца больш глыбіні. А з гэтай глыбінёю ўсё ўзмацняецца -- і прывязанасць, і радасць, і любоў, і рэўнасць, і боль, і новыя псіхалагічныя блокі ўсплываюць... Таму -- у цяперашняй кропцы сваёй жыццёвай стужкі мне здаецца -- лепш выпраўляцца ў гэтае падарожжа з Тым чалавекам ці зусім не выпраўляцца...
Тантра,
спазнаньне