Jun 27, 2012 16:36
Адна нырка апусцілася на 4 см., другая --блін -- на 6. Апушчэнне нырак -- гэта, аказваецца, даволі распаўсюджаная хвароба для хударлявай жанчыны. Мне ўжо даўно здавалася, што жаночае цела больш "грэшнае", бо існуе цэлы спіс выключна жаночых захворванняў. І вось яснабачца Віталь пацвердзіў мае здагадкі: "З пазіцыі прымітыўнай чалавечай логікі, а не Духа, нарадзіцца жанчынай -- гэта цяжэйшае ўвасабленне, чым мужчынскае".
У мяне багата знаёмых хлопцаў, якія з лёгкасцю пускаюцца ў вар'яцкія падарожжы, працягласцю паўгода-год. А вось такіх "папушчаных" дзяўчын прыгадаць не магу. Жанчыны часцяком "цягнуць" на сабе дзяцей і працуюць на звычайных, дурацкіх працах, у той час як мужык сыходзіць і займаецца, напрыклад, творчасцю.
... Чым далей, тым больш я ўпэўневаюся ў тым, што Сусвет -- АДУХОЎЛЕНЫ І ЖЫВЫ. І ўжо не сумняваюся, што хваробы цела -- гэта сапраўды ад першароднага граха, ад масавай тэндэнцыі забываць Бога -- і крыўдаваць адзін на аднаго, і аддавацца ганарыстасці...
проста