Рыфмы.

Jul 04, 2013 00:30

Нічога не паробіш, я заўсёды лепей разумела прозу, чым вершы, амаль не спрабавала пісаць вершаў у юнацтве, да гэтага часу ненавіджу вывучэнне вершаў на памяць, ды і ўвогуле люблю лічаныя вершы лічаных аўтраў.

А яшчэ ў маёй галаве сядзіць нейкі маленькі гномік, які паспяхова перараблівае проста любую рыфму. Настаўніца па рускай мове, якая што не кажы, мяне недалюблівала так і казала ў старэйшых класах: Ну вось Аднаколава выйшла перарабляць вершы.

Гномік спраўляецца з вершамі любой складанасці)))) Сёння ўвечары я паспяхова выдала нешта такое: Я поэт зовусь я Знайка, у меня есть балалайка. ))) Тады як у арыгінале - Я поэт зовусь Незнайка, От меня вам балалайка.

Я паспяхова неяк здавала вершы напамяць у школе)) Але спроба вывучыць 30 вершаў да іспыту для мяне аказалася непасільнай)))) Я вучыла, вучыла іх - прыкладна 5 за месяц і 25 у апошнюю ноч. І ўсё роўна нахабна чытала верш з першага (!) білета з хрыстаматыі))))

Ва ўніверы мы, як завочнікі, амаль нічога не вучылі. А калі і вучылі, то здавалі вершы дзіўным спосабам. Адзін раз пісалі іх на паперцы - ці то дыктоўка, ці то сачыненне, ці то ізлажэнне)))) А яшчэ адзін раз я за 15 хвілінаў перад іспытам паспяхова вывучыла верш, распавяла яго (перарабленні рыфмы я звычайна не памятаю і не заўважаю, таму не ведаю, наколькі правільна) і так жа паспяхова забылася. Зараз калі запытацца... акрамя колькасці радкоў, якія на той момант былі для мяне крытычнымі, я і не ўзгадаю ні слова. (Верш складаўся з 4 стандартных слупкоў, наколькі памятаю))

не, добра, што з прымусовым вывучэннем вершаў я закончыла) Так, раз у год захопліваюся вокам за нейкі кавалак, які высоўваецца з нейкай кніжкі))

жыццё, асабістае, пазітыў, думкі

Previous post Next post
Up