Маленькі сумны пост пра камерцыйную невыгоднасць беларускай мовы

Jul 10, 2013 23:54

Адзін вялікі сайт па вывучэнню ангельскай мовы пачаў пераклад свайго сайту на розныя мовы, сярод іншых знайшліся і тыя, хто ўзяўся перакладаць яго і на беларускую мову (з гонарам б'е сабе ў грудзі, але не толькі я))) і мала таго вывеў гэтую самую мову на пятае месца па колькасці перакладзенага (б'е сабе ў грудзі)... А сёння сайт-такі адмовіўся ад беларускай мовы. Бо камерцыйна немэтазгодна.

Які сайт я пісаць не буду, бо людзі яны добрыя, пацікавіліся, што ў нас з беларускай мовай, папрасілі прабачэння... Але вось такая ў нас мова камерцыйна не выгодная. Мы! Мы, можа, таксама камерцыйна не мэтазгодныя, бо нас так мала, што цяжка ўпэўніць кагосьці ў тым, што мы карысныя для бізнэсу. Пічалька.

П.С. пасачу, якія мовы ў выніку пачнуць працаваць. Нават цікава, бо пільна сачыла за статыстыкай.

негатыў, беларуская мова, Беларусь, інэт

Previous post Next post
Up