) глаМабільная мудрасць

Jul 01, 2013 20:42

Тадам)) Напаткала мяне толькі што мудрасць, якой хачу падзяліцца.

У мяне увесь час на мадэме стаяла абмежаванне сеткі - "толькі 3 джы" (опцыі - сетка - толькі 3 джы). Увогуле карысная штука - перашкаджае аператару выкідваць нячшаснага карыстальніка на тармазнуты ДЖыПіэС, з якога саскачыць можна ўжо толькі "адключэннем-падключэннем".

Але пад час таго, як працавала цэлы тыдзень на мадэме заўважыла, што лайф часцяком выкідвае акрамя звыклага WCDMA на HSDPA. І вось гэты HSDPA пры абмежаванні "толькі 3 джы" на маім мадэме нефіга не працуе. Так што сёння (нарэшце) я абрубіла абмежаванне, пагляджу ці будзе больш стабільна працаваць. Пакуль што HSDPA працуе трохі больш павольна, чым асноўны 3 джы, але ў цэлым зусім не блага, і мой мадэм прымае яго як хуткаснае злучэнне.

П.С. эх)) глабальна Ўсё ж лепей працаваць не стала. заўтра буду каля нармальнага адсл вай-фая. Пакуль што 3 джы ўсё ж не дацягвае стабільнасцю (ну і коштамі).

ябландынка, пазітыў, думкі, інэт

Previous post Next post
Up