Mar 19, 2013 09:51
Учора я-такі звольнілася з адной сваёй сталай працы) Прычын гэтаму шмат: я не рабіла іх норму (калі б рабіла, пэўна сыйшла б з іншай), я ніяк не магла нармальна распісаць графік працы для такой колькасці працаў з графікам, яны плацілі малавата грошаў, хаця калектыў быў зусім някепскі (што не скажаш пра іншую працу). Увогуле вопыт незвычайны, я не звальнялася па сваім жаданні ўжо некалькі год, а тут я прасілася некалькі разоў)) Звольнілі мяне яны праўда самі, але я не змагалася імкнулася))) У любым выпадку прапрацавала амаль у чатыры разы болей, чым планавала ад самага пачатку.
Пасля кожнай працы застаецца нешта добрае: я засвоіла новую прафесію (кантент-менеджэр для сайта з рэкламнымі акцыямі, неяк так), атрымала нарэшце працоўную кніжку (ну і заробкі канечне))).
Пакуль не адчуваю асаблівай вольнасці, бо трэба пазакрываць дыры ў іншых працах, якія з'явіліся за час сядзення на вялікай колькасці крэслаў)))
Але цяпер я ў двайным чаканні вясны, нарэшце планую паболей бываць на свежым паветры, бо зіма прабегла ў працах і амаль без выходных і адпачынкаў :-)
асабістае,
работа