Крамола

Mar 17, 2013 05:29

Падводзячы вынікі катаклізмам і ўраганам, я скажу, што на мой погляд, улады, хаця і нязграбна, але спрацавалі някепска.  Я гэты крытэр разглядаю з адной толькі кропкі - ахвяраў у выніку не было. Калі выпадкова такія ахвяры ўсё ж былі ці стануць вядомымі, я адразу ж забяру свае словы назад.

Маглі б канечне спрацаваць і лепей, бо папярэджанне было вядомае загадзя. Чаму не было абвешчаны стан ЧС, на мой погляд, зразумела - бо ў нас галоўнае каб было прыгожанька. Дзяцей у школы пушчаць таксама было не трэба - Наська прасядзела і памёрзла на прыпынку добра ў чаканні трамваю, пакуль я яе да таты па тэлефоне не загнала.

Я сама прасядзела ўвесь дзень дома за працай і не шкадую пра тое)) Сёння ж да вечара сітуацыя, у Мінску прынамсі была стабільнай. Шмат якія дарогі былі вельмі добра расчышчаныя, некаторыя не вельмі, але ехалі без перапынкаў.

пазітыў, мінск, негатыў, зіма, надвор'е, жыццё, думкі, Беларусь

Previous post Next post
Up