Sep 18, 2009 12:36
учора я здзейсніў эпік фэйл з Рамонкавым пеналам і толькі ўвечары я пачаў задумвацца праявай чаго гэта было. Ці можна ў гэтым убачыць латэнтную помсту Рамонку за ўсё ахтунгі, якімі ён мяне травіць штодня? Цалкам такі варыянт адмаўляць нельга. Але больш гэта ўпісваецца ў схему майго дэструктыўнага жадання крамсаць уласныя канспекты. Хутчэй за ўсё гэта рэакцыя на алерген. Універсітэт. Пары. Пары херовых выкладкаў. Хутчэй за ўсё.
Я пачаў распісваць пенал надпісам бясконцую колькасць разоў. Што гэта быў за надпіс? О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн О Жизн. Заклік Парфірыя Іванова, мазгі якім надойчы былі зноў засполерыны Рамонкам. Але самы цікавы элемент - я дадаваў подпіс. Спачатку я думаў, што гэта мой подпіс - варыяцыя літар П і У+ крэмзанне, але мая старанная рука выводзіла літару Д + крэмзанні ў стылі майго подпісу. Цяпер я думаю, што за Д? Адкуль яна магла ўзяцца на месцы подпісу. Гэта не настолькі падобна на лагатып Дынама-Мінск (у мяне ўстойлівая непрыязнь да гэтага фк). Магло быць гэта імя (дзяніс?)? ці прозвішча (дзяржынскі?)? можа слова Дзярмо? а можа ўсё гэта разам. падазраю што разабрацца не атрымаецца.