Sep 18, 2009 16:26
пару дзён назад вяртаючыся з Прадпрыемства я быў у асабліва мізантрапічным настроі і выходзячы з метро сур'ёзна мадэляваў карціну як я разбіваю нагой латкі з кукурузай і яблыкамі і ўсім такім стафам, якім гандлююць бабулькі ля ўваходу ў метро. Гэтая думка зусім не была звязана з якой-небудзь генеральнай думкай кшталту таго што вот нядобра ля дарогі і ў непаложаным месцы. Перадусім мне проста хацелася гэта зрабіць. магчыма таму што гэтыя незарэгістрыраваныя суб'екты дзеяцельнасці ствараюць дадатковае захламленне і скапленне людзямі, што мне ў маіх мізантрапічных праекцыях шкодзіць дыхаць. а сёння да мяне падышла адна з такіх бабулек і папрасіла дапамагчы перанесці на суседні прыпынак прадукцыю, якой яна гандлюе, сказала, што міліцыя сёння не дае ля метро працаваць, што я з прыемнасцю зрабіў.