Хто вінаваты і што рабіць?

Aug 06, 2015 18:39

У апошні час мяне часта пытаюць пра выбары, маўляй, за каго галасаваць, за каго падпісвацца і што наогул рабіць. Адкажу вам адным цікавым фактам, падгледжаным мной у падручніке эталёгіі. Адмыслоўцы сцвярджаюць, што ласі ходзяць на перасохлы вадапой два тыдні, пакуль не пераканаюцца, што напіцца ў гэтым месцы ім больш не прыйдзецца. Мы ходзім на вадапой з 1996 года, а ўсё роўна так і не напіліся. Можа хопіць быць ласямі? Можа ўсё ж такі будзем людзьмі?!

p.s. аргументаваны пост пра байкот выбараў напішу, калі прыйдзе час X

p.p.s. калі ўсё ж такі жадаеце падтрымаць незалежных кандыдатаў у зборы подпісаў для рэгістрацыі, то раю паставіць свой подпіс за Анатоля Лябедзьку. У АГП ёсць добра распрацаваная эканамічная праграма, якая па маім меркаванні задаволіць абсалютна розныя сегменты насельніцтва. Больш падрабязней чытайце па спасылкам:

1) http://www.ucpb.org/party/program
2) http://www.ucpb.org/party/elections/76-programma-million-novykh-rabochikh-mest-dlya-belarusi

Анатоль Лябедзька, АГП, выбары, Анатолий Лебедько, Беларусь, ОГП, выборы

Previous post Next post
Up