Гэтым летам мне пашчасціла стаць часткай Transparency International School On Integrity. Пра аўтарэтэт і ўплыў Transparency International пісаць не мае сэнсу, бо гэта і так цалкам відавочна. Пра выдаткі карупцыі і антыкарупцыйную дзейнасць пішу вялікі артыкул на ангельскай мове (пасля апублікую ў сваім англельскім блогу). Лепш звярну вашу ўвагу на адзін цікавы факт, які я назіраю ўжо далёка не на першым мерапрыемстве такога маштаба. Сярод амаль 13000 заявак на ўдзел у летняй школе было адабрана 120 чалавек з 57 краін свету. Сярод гэтых 120 чалавек 79% былі жанчыны. Крытэрыі адбору: 1) асабістая матывацыя 2) досвед працы/валантэрства ў НДА ці ў прыватным сектары 3) грамадзянская актыўнасць 4) валоданне замежнымі мовамі 5) адукацыя. Пытанне гендэра не ўлічвалася. Дык вось, 79% самых таленавітых і мэтанакіраваных студэнтаў свету (у галіне Business Administration, Finance, Economics, International Relations, Political Science, Law) - жанчыны (у тым ліку з такіх краін як Іран ці Афганістан). 79%, Карл! І гэта, як я ўжо пісаў, не першае мерапрыемства, дзе я назіраю такі гендэрны падзел. І гэта не можа не радаваць, бо, па маім суб'ектыўным меркаванні, наш свет (і не только яго заходняя частка) знаходзіцца на мяжы парадыгмаў. І нашы дзеці (а можа нават і мы) яшчэ заспеюць быць сведкамі зруху гэтых парадыгмаў. Эмансіпацыя жанчын і шлях да фемінізму непазбежны. А вось сэксісты ўсіх узростаў і нацыянальнасцяў дажываюць апошнія гады свайго дамінавання. На іх вуліцы свята больш не будзе.