Jun 23, 2015 23:58
Мяне тут на днях спыталі падабраць дэфініцыю, якая б адпавядала майму разуменню такога паняцця як ватнік/вата. Я, вядома, магу, але за мяне ўжо ўсё напісаў наш вялікі суайчыннік. І ці не прарок быў Янка Купала?!
Кажух і вата
(байка)
Заспрачаўся кажух з ватай,
Адагнаўшы згоду,
Хто з іх лепшы, карыснейшы,
Хто якога роду.
Вата кажа: «Што ты значыш
Мне, кажух касматы?
Я чужыя знаю землі -
Ты ж - сяло ды хату!»
«Праўда, праўда, - тут гаворыць
Ёй кажух-маруда, -
Я жыхар зусім тутэйшы,
Ты ж адно - прыблуда!»
Беларусь,
Янка Купала