Лейб Найдус. Іспаніі

Sep 08, 2020 14:56

Ну и ещё один стих Лейба Найдуса, переведённый мной в начале лета.

Іспаніі

О, краіна легендарна, і крывава, і гітарна!
Вочы-поўначныя хмары, гаснуць-блякнуць,
        прагнуць марна
Пагуляць ў таварыстве з бляскам сталі
        на кінжале,
Што, як срэбная піранья, ўсплёскам
        скочыць, хутка ўджаліць,
Правіца скіруе спраўна.

Месяц ноч асветліць, зменіць - на калені!
        Да Мадонны -
Малітоўна, манатонна,
        Ды й да Бога, як дадому...
Спяць і дрэвы і святыні, ўсе падоўжваюцца цені.
Ўсадзяць вісусы у грудзі
        лёзы вострыя таемна -
Без сумневаў, падсвядома.

А пад кронамі ў алеі - архідэі, тыя ж феі.
Ёсць прайдохі-прахіндзеі? У полымя аўта-да-фе іх!
Грукат кастаньет - прынада;
        млявасць гуку серэнады,
І крадзецца Тарквемады люты цень
        ўздоўж балюстрады -
Падпільноўвае трафеі.
Край палаючых рубінаў і суровых капуцынаў!
Разумовасць падмяняў ты
        мігаценнем таямніц.
Шчодра спырснуты крывёю той кінжал,
        што ў грудзі цэліў -
Лепш старонкам кроў пасуе - льецца з раны так духмяна, -
Чым струмень зялёнай пены,
        абрамленне для званіц.

поэзия, переводы

Previous post Next post
Up