Рым-Неапаль. Крыху сонца напярэдадні зімы

Oct 13, 2010 00:01




Паездка ў Італію не пакінула сябе чакаць. Выдатны шанец нядорага скатацца рэалізавалі мінулым тыднем.
Вечны Горад зрабіў уражаньне, трэба прызнаць, ашаламляльнае. Гісторыяй, якая там на кожным кроку, пякельным сонцам, і +29 ў сярэдзіне кастрычніка. Зноў выходзіць у +3 раніцай на пражскі базар пасьля вяртаньня падалося проста жахам...

У Пампеі, якая акрамя сваёй засыпанай Везувіем часткі, мае яшчэ і вельмі жывую, нечакана знайшоў землякоў-"блізьнюкоў". Стаяць на сувенірным базарчыку з раніцы да ночы, папіваюць паціху. Пры размове адразу пачалі распавядаць, як дрэна да іх ставяцца, ды якія італьянцы гандоны. Усё як у Празе...

Зьдзівіў украінец-прадавец, які пачуўшы, што я з Беларусі, паведаміў мне: "Слышал, батьке то вашему конец, последние месяцы отбывает.Это точная инфа" Край сьвету, дзе толькі мора і горы; і раптам і тут пра лукі "праблемы" ўсё ведаюць. Відаць і праўда каюк яму...

Выгляд на выспу Капры даў разуменьне, чаму пісьменьнік Горкі правёў там большую частку жыцьця. Гэта адназначна лепш, чым Масква ці сібір...

Гледзячы на вечна мітусьлівых і гаманлівых італьянцаў не верыцца, што менавіта яны з'яўляліся асновай той магутнай легіянерскай рымскай імперыі. Бо можа і не з'яўляліся. Народы маюць уласнасьці выраджацца. Гэта можна пабачыць на прыкладзе манголаў.
У Італію не хочацца эміграваць і жыць там, але ёсьць жаданьне вяртацца туды на адпачынак зноў і зноў.








Сьцены Вацікана


Мая каханая спадарожніца і я на Везувіі





амфітэатр у Пампеі





рымскі кацейка


Любыя імперыі руйнуюцца часам...

падарожжы, Італія, Эўропа

Previous post Next post
Up