Падчас існаваньня СССР, у футбольным першынстве існавала шмат розных узнагарод недатычных турнірнага становішча. Адзін з прызоў па сканчэньні сэзону даваўся камандзе, якая атрымала найбольш перамог спачатку саступаючы ў ліку. Прыз называўся "За волю к победе". Думаю, сёньнешняя перамога маладзёжнай сборнай Беларусі над італьянцамі (3:0 у дадатковы час), пры тым, што ў першай гульні была безварыянтная параза (0:2), вызначае патрэбнасьць увядзеньня падобнай узнагароды і імгненнага яе ўручэньня ў нашай краіне. Не магу яшчэ прыдумаць, як сказаць хлапцам дзякуй за тыя эмоцыі, што падаравалі пасьля нуднага працоўнага дня. Адрэналін падтрымала і нацыянальная зборная (2:0 перамога над албанцамі). Таму зноў бессонная ноч, ды піва ракою !!!
Дзякуй, мужыкі!