Уладзімір Барадач папрасіў палітычнага прытулку ў Германіі.
http://nn.by/?c=ar&i=44678Калісьці ў сакавіку 1997 года, калі я першы раз у жыцьці быў затрыманы пасьля дэманстрацыі, і тады ж у першы раз сеў на суткі, мне давялося пазнаёміцца зь ім. Камера на першым паверсе Акрэсьціна, дзе мы ўтрох (трэці Антось Шахбазаў) пасьля сьвяткаваньня дня Канстытуцыі чакалі суду. Здаецца нумар камеры быў 2. Нам з Антосем толькі споўнілася па 18. Студэнты-першакурсьнікі. Было страшна і вельмі не па сабе. Пакуль у камеру не закінулі палкоўніка Барадача.
Ягоны бас мы пачулі здалёк. Было дзіўна, хто гэта можа сабе дазволіць "строіць" ментоў. Пасьля было знаёмства ў камеры з біяграфіяй гэтага чалавека, сьмех усе выходныя над рознымі байкамі з багатага жыцьця, і нарэшце паездка на суд, пасьля якога нас з Антосем закінулі ў адну камеру, а Барадача ці аштрафавалі, ці кінулі ў іншую, ўжо не памятаю. Яркае ўражаньне ад сустрэчы замацавала ягоная фраза ў "кармушку", якую ён агучваў надзвычай часта, бо яўна ганарыўся аўтарствам: "В этой стране правит не закон, а пахан!"...
Посьпехаў Вам Уладзімір у Германіі!
Другі чалавек, які вельмі ўразіў сёньня, гэта падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў, які не пабаяўся данесьці свае сьведчаньні аб "выбарах" у Беларусі.
http://www.charter97.org/ru/news/2010/10/15/32991/Для многіх асабіста гэта не стала ніякай сенсацыяй. Асабіста ў мяне родзіч удзельнічаў у падобным скотстве. Але ж Казлоў не пабаяўся падробна ды пад запіс усё распавесьці, за што яго цяпер альбо сьпішуць у Навінкі, альбо ён зьедзе за мяжу.
Лепш, канешне, другое.
Посьпехаў Вам, мужыкі, абоім!