Вычварэнцы

Apr 09, 2010 22:23

Бедны-бедны наш завод, які па-руску завуць "Измеритель". Мала таго, што лёс у яго цяжкі, дык над назваю яшчэ здзекуюцца, як могуць. Асабліва пры спробах перакласці на беларускую мову. "Вымяральнік" - здаецца, правільна, але на слых успрымаецца якраз як адлюстраванне стану завода... Але ёсць і больш вясёлыя варыянты. Сёння ў аўтобусе на пад'ездзе да аднайменнага прыпынку: "Наступны - завод "Вымярыцель". І - праз паўхвіліны (той жа самы аўтобус): "Прыпынак "Завод "Ізмярыцель"

мова

Previous post Next post
Up