Куды можна пайсці ў Полацку палюбавацца разводдзем? Зразумела, на Верхні Замак. Ціхмяная і непрыкметная ўлетку, Палата ператварылася ў грозную красуню, а Дзвіна… Дзвіна выглядае такой старажытнай, такой неўтаймаванай, і нешта такое дзіўнае закранае свядомасць… Быццам зрушваюцца часавыя пласты … Быццам тысяча апошніх год кудысьці знікае, і ты застаешся сам-насам з горадам, такім, якім ён быў тады… Словаў няма. Толькі адчуванне. Усведамленне таго, што нехта адсюль назіраў за вясновай паводкай за сотні год да цябе…