Па
некаторых чутках старшыню Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалу чакае той самы гаротны лёс, што і т. Васілевіча. А ўсё чаму? Калі верыць
сайту НН, ва ўсім вінаватая злачынная па сваёй сутнасці прыхільнасць абодвух суддзяў да т. зв. беларускай мовы. Вось так праклятушчый нірускій язык трапна б'е па лепшых прадстаўніках судовай улады Беларусі. І вы яшчэ сумняваецеся, чаму так прагаласаваў наш хітражопымудры народ на рэферэндуме-95? А каб такіх паважаных людзей не ўганяла ў прафесійную труну нейкая пачці руская гаворка. Шкада, што і з такіх правілаў, падпісаных Высокай Рукой, бываюць пакуль крыўдныя выключэнні.