Правільна я
сумняваўся наконт блакады сайтаў "Белтэлекамам". На
АФН кажуць, што тое былі банальныя праблемы з хостынгам праз надзвычайна вялікую колькасць наведнікаў апазіцыйных сайтаў 10 студзеня. Адсюль выснова: на БТК спадзявайся, а сам ідзі на мітынг. Каб заюзанае абсталяванне БТК не паслала чарговы сігнал SOS пад наплывам кватэрных апазіцыянерчэгаў. Доказы? Вось яны. Знешні інтэрнэт-шлюз БТК з 3 студзеня павялічыўся з 2,5 Гбіт/с
"ажно" да 3,1 Гбіт/с. Для параўнання. Нядаўняя атака на TUT.by, што адбылася праз некалькі дзён пасля памянёнага пашырэння шлюзу і была раскрычаная самім парталам да СНДшнага маштабу, вялася па канале прапускной здольнасцю 900 Мбіт/с. Так што БТК хоць часткова, але сапраўды ні пры чым.