padolski
Dec 15, 2015 00:18
Анотоль Сыс
Пайду туды, адкуль прыйшоў.
Па-за зямлёю, па-за часам.
Я тут нічога не знайшоў,
хаця сваю і выпіў чашу.
Ды лепш бы разьдзяліў яе,
няхай са злосьнікам ці зь сябрам,
камусьці ж жыткі не стае
і дачасова сушыць зябры?
Але у чым мая віна?
Віна майго наканаваньня?
Жыцьцё - вялікая мана.
I толькі сьмерць яе пазнаньне.
Дабранач, маi сябры!
Сыс,
вершы,
стихи