З трасянкі на мову

Nov 27, 2008 16:10

абаснавацца - асталявацца

абвергнуць - зьняпраўдзіць; аспрэчыць; адклікаць

абвінавачваць - зьвінавачваць

аб'ём - пажадана: абсяг; абыймо

абладаць - уладаць, валодаць

аблачэньне - шаты; уборы

абліцаваць - абкласьці; аздобіць

абматаць - абкруціць; абгарнуць

абрадаваць - узрадаваць

абшчына - грамада; злучына

аб'явіць - абвясьціць (прр.: “яўленьне”)

аб'яднаць - часьцей: зьяднаць; задзіночыць

аб'ядноўваць - часьцей: яднаць; адзіночыць

абясцэніцца - зьняцэніцца

аб'яўляць - абвяшчаць (прр.: “яўленьне”)

аглядацца - разглядацца (на бакі); абглядацца (з бакоў); аглядацца (назад)

адзінадушша - згода

адключыцца - вымкнуцца; адлучыцца; перан. забыцца; зьнепрытомець

адключыць - (сьвятло) вымкнуць; (ваду) адлучыць; закруціць

адламваць (дубец) - ламаць
адлыньваць - агіляцца

адматать (праехаць) - выгнаць; вымчаць

адмяняць - касаваць, скасоўваць (гл.: “відазьмяняць”; “разнавіднасьць”)

адначасова - лепш: адначасна

адносіны - стаўленьне; дачыненьні

адобрыць - ухваліць

адправіцца (у дарогу) - пайсьці; выправіцца

адпраўляцца - ісьці; выпраўляцца; рушыць (далей)

адпусьціць (бараду) - адгадаваць

адстаяць - адбараніць

адстойваць - бараніць

адсутнасьць - нябытнасьць (чалавека); немень (рэчы); нястача

адсутнічаць - ня быць

адчай - роспач (у адчаі - роспачна)

адчайны - роспачны; шалёны, рызыкоўны; страшэнны

адчайны(-ая) - раскола

адчытваць (каго) - выгаворваць (каму)

ажыцьцявіць - ужыцьцявіць; з’ісьніць

ажыцьцяўляць - ужыцьцяўляць; ісьніць

азлоблены - узлаваны; злосны

аказацца І (кім) - быць; выявіцца; стацца, стаць, застацца

аказацца ІІ (дзе) - апынуцца; знайсьціся; папасьціся

аказваецца - выходзіць; выяўляецца

акалець - здохнуць

анямець - зьнямець

апасацца - асьцерагацца; высьцерагацца

апасеньне - перасьцярога; засьцярога

аплочваць - сплачваць

аплявуха - поўха; пляскач

апрануць - адзець; (паліто) апрануць; (шапку) надзець; (боты) абуць

асьмеліцца - часьцей: адважыцца; наважыцца

атрымліваецца (як вынік) - выходзіць

атрымліваць - атрымваць, атрымоўваць; лепш: адзержваць

ахопліваць, ахапляць - розьняцца: абымаць; абхапляць; агарняць

ацэнка - ацэна; ацэньваньне

ачыстны - ачышчальны

ашаломлены - агаломшаны; зьнячэўлены

ашарашыть - зьнячэвіць; зьбянтэжыць

багаслужбовы - набажэнскі

багаслужэньне - набажэнства

багатыр - волат, асілак

баец - ваяка; ваяр

балаваны - расьпешчаны, разьбязураны, дуроны

балавацца - дурэць, забаўляцца, вырабляцца, песьціцца, бязуліцца

балаўнік - свавольнік, дуронік, гарэза, бязуля

балаўство - свавольства, бязульства, дуронства, выробы

балельшчык - заўзятар
барацьба укр. - змаганьне

бац - бах, бух; лясь; трах, трэсь

бачна - відаць

бачны - відомы; відочны (“бачны” - гэта “асьцярожны”)

беззаконьне - няправасьць; няпраўнасьць

берагчы маск. - захоўваць; шанаваць; ашчаджаць

беспакойны - неспакойны; жвавы; тлумны

беспамятство - няпамяць; непрытомнасьць

благадаць - ласка

благородный - шляхетны; зачны; пачэсны

блажэнны - набожны; шчасьлівы

больш за тое - пагатоў; больш таго (прр.: мала таго? больш чаго?)

борзы (нахабны) - спраўны

будаўніцтва к.-маск. - часьцей: будаваньне (чаго); будоўля

будынак - розьняцца: будынак; (адзінотны) будыніна

буксіроўка - буксір; буксоўля; буксаваньне

бядовы - рызыкоўны, адважны; даходны, бойкі

бязрадасны - сумны; горкі; змрочны

бязьдзейнасьць - нечыненьні

бязьдзейнічаць - ня дзеіць; не чыніць; лайдакаваць

бясконца - розьняцца: без канца; бяконца

бясплатна - дáрма, задáрма

бясплатны - дармовы

бясплотны - бязьцелавы; субтэльны

бяссоніца - начніцы; няспаньне

бяссонны - няспаны

бясстрашны - адважны

бясхітрасны - шчыры

бясшумна - ціха, моўчкі; нягучна

бясшумны - ціхі; нягучны

бясьсільле - немач

бясьсьледна - розьняцца: бязь сьледу; бясьсьледна

бясьсьмертнік - сухавейка

вадзіцца (водзяцца зьвяры) - весьціся (вядуцца зьвяры)
ваенны - часьцей: вайсковы; ваёўны

валачыць - валачы (валачыў - валок)

верагодна - лепш: відаць

вёрстка - *шыхтоўля

весяльчак - весялун; весялуха

від (мыла) - гатунак

відавочца - вочнік; *відоўца

відазьмяняць - адмяняць (прр.: “разнавіднасьць”; гл.: “адмяняць”)

відно - лепш: відаць

віначэрп - падчашы

віноўнік(-ца) - вінавайца; вінаваты (-ая)

вобыск - ператрус; трасяніна

вогненны - лепш: агністы
водазабор - вадабраньне

воін - вой; ваяр; ваёўнік; ваяка

вой! - часьцей: ой!

вокамгненны - імгненны

вопыт - досьвед; практыка; спроба; досьлед

вопытны - дасьведчаны; спрактыкаваны; спробавы; досьледны; бывалы

вось - розьняцца: во’; от; вось (вось зараз дзеўбану - зараз во’ дзеўбану)

вусьце - утока

вучоба - навука; (дзеяньне) вучэньне

вучылішча - вучэльня

вучэбны - навучальны

вучэньне (сыстэма) - навука

выбуханебясьпечны - выбухоўны

вывад - выснова

вывазка - вываз; вывожваньне

выдрэсіраваны - выдрэсараваны; вымуштраваны

выдумшчык - ілгун, ашуканец

выкладчык - выкладнік; выкладаньнік

выключальнік - вымыкач

выключна - толькі; вылучна, вынятна; надзвычайна

выключны - вылучны, вынятны; надзвычайны

выключыць - вымкнуць; вылучыць; адкінуць; выкінуць

выключэньне - вынятак (за выключэньнем - з выняткам)

вынаходлівы - кемлівы, дасьціпны

вынослівы - трывалы; цягавіты; крэпкі

выпаліць (сказаць) - рэкнуць

выратавальнік - ратаваньнік; (Бог) Збаўца

вырашыць - разьвязаць; рассудзіць; надумацца; наважыцца; пастанавіць; зьмеркаваць; выракаваць

выставачны - выстаўны

вытвараць - чыніць; вычаўпляць

вядомы - лепш: ведамы; веданы; знаны

вясной - лепш: увесну

вячэрні - вечаровы

гаварыць - розьняцца: казаць; гаварыць
газаправод - пажадана: газавод

галадуха - галадоўля

галаўны боль - боль галавы

ганéньне - перасьлед; уціск

ганімы - гнаны

гарланіць - гарлаць

гасподзь - госпад

гасподні - госпадаў

гібка - гбаньне

гібшчык - *гбаньнік

гісторыка-архітэктурны - гістарычна-архітэктурны

глянуцца (приглянуться) - спадабацца

гразіцца (пальцам) - страшыць

граніца - мяжа (але гл.: “у межах”, “рубеж”)

грэчаскі - грэцкі

гуляць (па вуліцы) - шпацыраваць; прахаджвацца

мова слоўнікі лексыкаграфія трасянка пур

Previous post Next post
Up