60 гадоў таму "Старт", які ў 1960 годзе насіў назву "Машынабудаўнік", заваяваў Кубак Воршы. На першым этапе былі пераможаныя калегі па заводзе каманда ЗШМ-І (3:2), у паўфінале пройдзены Лёнакамбінат (2:1). Фінал гарадзкога Кубку адбыўся на стадыёне Лёнакамбіната. "Машынабудаўнік" у дададзены час забіў пераможны мяч і выйграў у "Станкабудаўніка" 3:2. Рувім Аўцын са сваёй камандай ва ўпартай барацьбе вырваў трафей у вечнага суперніка на стадыёне, але сябра па жыцьці Міхаіла Нірмана.
Галы ў складзе пераможцаў забілі Галубовіч, Шарай, Янчэўскі.