Ня стала Яфіма Куніна

Jul 24, 2020 07:54

На 84-м годзе жыцьця пайшоў у лепшы сьвет вядомы аршанскі футбаліст Яфім Кунін. 23-га ліпеня ён быў пахаваны. Капітан "Станкабудаўніка", левы крайні гэтай каманды зрабіў шмат для станаўленьня футболу ў Воршы. Чалавек няпростага лёсу, акрамя працы на заводзе Кунін быў кінолагам. Прадстаўніку гістарычнай секцыі Orshafans пашчасьціла сустрэцца зь Яфімам Куніным і запісаць ягоныя ўспаміны. Перадаём шчырыя спачуваньні сыну і іншым сваякам вядомага аршанскага футбаліста, смуткуем... Нас пакідаюць цудоўныя людзі, якія пражылі насычанае жыцьцё і шмат зрабілі для футболу ў горадзе. Пра сыход некаторых мы даведваемся толькі празь некаторы час. За апошнія гады ад нас сышлі Вячаслаў Рублеўскі, Уладзімер Сухавараў і іншыя славутасьці. Цяпер да іх там, на нябёсах, далучыўся Яфім Кунін. Вечная памяць.


Я.Кунін

Previous post Next post
Up