3 гады вожыку Яну

Jul 23, 2020 10:52

Падручнікі біялогіі казалі нам свайго часу, што ёсьць паразіты, якія карыстаюцца чужой жыцьцядзейнасьці для падтрымкі сваёй. Такія выпадкі ёсьць і ў футболе. У Віцебскай вобласьці ёсьць адзін клуб, які любіць купляць пляжных бразільцаў і пракручваць грошы, гаворачы пра вялікую гісторыю, але пры гэтым зьмяніўшы колеры і назву. Ім не хапала талісмана, у каго ж узяць? Канешне, у Воршы. Ну, прадставілі яго некалькі дзён таму публіцы, няхай карыстаюцца, усё адно згодна зь беларускай народнай прымаўкай "ад скрадзенага не патаўсцееш". А наш талісман - вожык Ян сёньня, 23-га ліпеня 2020 сьвяткуе 3-годдзе! Менавіта тады, напярэдадні кубкавага матчу 1/8 фіналу з "Шахцёрам", Ян упершыню паказаўся аршанскім заўзятарам. Віншуем нашага калючага! Будзь непрымірымым і неўміручым для нашых супернікаў! Мы - "Старт"! Мы - Ворша! Мы ўсіх парвём!


вожык Ян, Старт Орша, Віцебск

Previous post Next post
Up