Уладзіслаў Знак вяртаецца ў "Старт"

Feb 06, 2020 19:11


Аршанскі "Старт" (фк "Ворша") падпісаў кантракты з чатырма футбалістамі. Уладзіслаў Знак (1993) вярнуўся ў нашу каманду з наваполацкага "Нафтана", у якім летась паўабаронца ў 24 матчах забіў 2 галы.



Брамнік Ільля Маталыга (1984) ў мінулым сезоне бараніў колеры рэчыцкага "Спадарожніка" (на фота ў форме бабруйскай "Белшыны", дзе гуляў да Рэчыцы), правёў 7 паядынкаў і прапусьціў 7 мячоў.



Паўабаронца Аляксей Тупчы (1986) ў сезоне-2019 гуляў за бабруйскую "Белшыну" (на фота гулец у форме "Гомеля", за які выступаў раней), 28 сустрэч і 1 гол.



Нападнік Кірыла Вайцяховіч (1993) летась, як і да таго, гуляў за "Граніт" зь Мікашэвічаў. Правёў 16 матчаў, галоў не забіваў.


футбалісты ФКО, пераходы

Previous post Next post
Up