Хакей зь мячом. 85 гадоў таму аршанцы разграмілі палачанаў

Feb 05, 2020 15:52


Сёлета мы сьвяткуем юбілей першай згадкі пра хакей зь мячом у горадзе. Відавочна, гэты від прыйшоў у наша места раней, аднак найстарэйшая інфармацыя, якую на сёньня ўдалося адшукаць, датуецца 1935 годам. Прыкладна ў гэтыя дні 85 гадоў таму каманда Воршы на катку чыгуначнай станцыі ўчыніла разгром у 1/2 фіналу абласнога Кубка камандзе Полацка 6:0. На вялікі жаль, ніякай інфармацыі аб тым, як прайшоў фінальны матч, у які прабілася каманда Воршы, гісторыя не захавала. Таксама невядомы й склад каманды.
На фота выразка з газэты "Ленінскі прызыў", якая паведаміла пра матч.


Орша, хакей зь мячом, Полацк, гісторыя

Previous post Next post
Up