Я ў Менску купіла сабе літоўскі маркерны альбом, і на дзіва гэта самая ўдалая маркерная папера на пружыне з усяго, што ў мяне было! Дарагі ён канешне, але таго варты. У першую чаргу з-за гэтай самай пружыны... Новыя матэрыялы заўжды натхняюць..
Маляваўся на восьмае сакавіка)
У той дзень я выйшла позна, сонца схавалася, і шэрань не натхняла. А потым рэзка запалала асвятленне, і адразу стала цікава)
Не люблю, калі мала сонца, але самі дамы вясёленькія па колеру.
Спроба намаляваць Кіеў. Суха выйшла, ды яшчэ і паперу скруціла.
Ну а гэта ўсё працягваецца стамбульская тэматыка. Я была моцна ўражана заснежаным горадам.
Стамбул зноў. Папера праўда не тая, дабівала старую, якая мне не падабалася, бо маркеры на ёй блёклыя.
Сафія ў снезе выйшла як паштоўка.