У маім малескіну на дадзены момант засталася адна няшчасная старонка. Вось так вось) А ў гэтым пасце я сабрала зімовыя замалёўкі, хоць гэтая тэма і страчвае імкліва сваю актуальнасць.
Вёска ў чаканні новага году)
Кот аглядае свае ўладанні) Пад "джынгл белз" на фоне і маю мітусню з упрыгожваннем)
Нейкая суседская хата ў чб.
Яна ж у колеры. Усё па памяці)
Завісанні ў кавярні Стамбула.
Завісанні працягваюцца, кавярня тая ж.
Кліентаў няма, афіцыянт утыкае ў мабілку.