(no subject)

Mar 26, 2017 15:23

З апошняга прагледзенага да канца спадабаўся серыял Малады папа Паола Сарэнціна.



Я ўжо пісала неяк пра фільм гэтага рэжысёра, які мяне ўразіў. Тут жа першыя некалькі серый у мяне была рэакцыя кшталту " што я гляджу?". Прыгожа знята, так, але даволі зацягнута. А потым зацікавілася, але персанаж папы трывала выклікаў непрыязнь ажно да самага канца, не ведаю, ці закладалі гэта ў задумку. А потым раптам р-раз і ўсё перамянілася. Я люблю такія фінты) Рэзкія павароты сюжэтаў зараз нячаста здараюцца ўдалымі, так што я асабліва паважаю павароты, калі маё меркаванне пра героя мяняецца на дыяметральна супрацьлеглае, і ўсё гэта выглядае псіхалагічна абгрунтаваным. Так як сам сюжэт я хутчэй успрымаю як нейкую фантасмагорыю (з-за нерэальнасці выбрання такога папы), то і крытыкаваць нейкія нацягнутасці і дапушчэнні ў гісторыі жадання ў мяне асаблівага няма. Усё там нармальна, а Джуд Лоў "сэксі" і ведае пра гэта)

Праўда я не разумею, навошта яны ўсё гэта працягнулі на другі сезон. Я вось Чалавека ў высокім замку далей глядзець не стала, бо крыніца экранізацыі як бы скончылася на першым. 

КіНО, серыялы

Previous post Next post
Up