Manial Palace and Museum

Nov 12, 2015 12:00

Я падумала, што ўсё ж вярнуся да рубрыкі "вандроўкі". У мяне е чым падзяліцца хоць ніхто і не просіць, і хай будзе для памяці тут нешта яшчэ акрамя лытдыбра...
У планах Егіпет: гэта могуць быць і арт-галерэі, і інтэр'ер рэстарана, і краявіды, карацей усё, што цікавіць асабіста мяне. А таксама Ліван (я даўно хацела напісаць пра яго), Іарданія.. Пра Еўропу падумаю, бо чаго наш чалавек там яшчэ не бачыў?)

І калі сваю творчасць я выстаўляю па аўторак, то хай фоткі з розных месцаў зоймуць чацьвер. Дакладней 2 чацьвярга ў месяц, бо гэта ўсё часу шмат займае. Пастараюся не збіцца. Магчыма такі выбар дзён дзіўны для нашага чалавека, але для мяне аўторак -- сярэдзіна тыдня, а чацьвер адпаведна канец. А тыдзень пачынаецца ў нядзелю, хе)

Дык вось каб далёка не хадзіць, я працягну з таго, з чаго спынілася, з палаца Эль Маніяла. Я тады на эмоцыях столькі фота апрацавала, не выкідаць жа іх цяпер! Пісаць нічога я па яму больш не буду, аніякіх тэкставых каментароў бо дастала, я ўжо ў сааўтарстве напісала ўвесну пра яго артыкул.

Так што проста фоткі мячэці. Бо прыгожа ж!)








































Першы пост пра палац ТУТ.
А артыкул ТУТ. Не дзеля самарэкламы, а для тых, каму можа быць ляніва шукаць самому інфармацыю.

PS: Паспрабую чаргаваць тэмы пастоў, каб не былі запар толькі інтэр'еры ці пейзажы, ці яшчэ што... 

Каір, Егіпет, вандроўкі

Previous post Next post
Up