Пост пра мае вясновыя замалёўкі выходзіць са спазненнем у паўгады але не прападаць жа дабру мне тады было не да таго. І як не зараз то КАЛІ? Гэтай вясной я была ўражана квітненнем вогненнага дрэва, не разумею, чаму летась я яго прапусціла. І ўвогуле ў мяне быў нейкі акварэльны перыяд, і дзіўнаватая папера таршон, каторую я мабыць ніколі больш не куплю. Я сядзела на балконе і фігачыла-фігачыла))) У выніку пад катам такое, што не асабліва для мяне характэрна па тэхніцы.
У мяне зусім няма навыка маляваць людзей з натуры акварэллю хутка, так вось я тады паспрабавала крыху. Нейкія замежніцы, якія любілі там стаяць пасля працы і трындзець.
Талеркі наша ўсё!)
Зноў упарта спрабую перадаць гэтае павальнае вогненнае квітненне ў нашым шаноўным дворыку.
Таршон для мяне ну вееельмі непадкантрольная папера. Не разумею, як яе выкарыстоўваюць)
Егіпцяне нешта "пераціраюць". Іх потым цэлая банда сабралася, хе, і стаяла так паўгадзіны. Зусім не фантан замалёўка, але як я ўжо пісала -- няма практыкі. Не праходзілі ў школцы) Пра машыну я ўвогуле, хе, маўчу)))
Тэматычнае нешта на тэму вясны ў Каіры) Але ў таршона е і плюсы -- цікавыя колеры атрымоўваюцца. І амаль немагчыма канчаткова забрудзіць...
То не сасна, хоць так і здаецца. Нейкае мясцовае дрэва.
Чарговая спроба намаляваць тое палымянае квітненне. Зноў жа -- колеры прыемныя, а тон не набір-р-раецца!
Ну і традыцыйныя маркеры маіх 100 відаў гары Фудзі!) Тры сасны пальмы.
Не ведаю, як яно там у Беларусі будзе глядзецца ў гэты час, нахабная зеляніна такая. Але ў Каіры таксама ўжо не цёпла павінна быць)