Manial Palace and Museum

Apr 22, 2015 13:48

Хачу расказаць пра музейны комплекс Al-Manial, каторы наведала на выходных)

Гэта сукупнасць аб'ектаў знаходзіцца на востраве Рода на Ніле, Каір. Вікі сцьвярджае, што на дадзеным кавалку зямлі размешчаныя самыя старыя мусульманскія пабудовы. Комплекс быў пэўны час зачынены на рэканструкцыю, і вось некалькі тыдняў таму ў яго пачалі пускаць. Ён прадстаўляе сабой агароджаную плошчу з садам, мячэццю і пэўнай колькасцю музеяў. На дадзены момант, як я зразумела, адчынена толькі 4 музея, ваўсяляк мы былі толькі ў іх. Доўга і пакутліва думала, што зрабіць з купай фотак, і ў выніку вырашыла раздзяліць усё багацце на некалькі пастоў. Спадзяюся камусь яшчэ акрамя мяне гэта будзе цікава) НА 90% пост будзе складацца з інтэр'ераў і дэталяў, каторыя мяне зацікавілі. Я ні ў якім разе не эксперт, па ходу сама пачытваю нешта, каб разабрацца)

Галоўная карцінка паста:)



Вось уваход у комплекс, па гэтаму фота бачная сцяна, што абрамляе комплекс з усіх бакоў. Нягледзячы на той факт, што адчынілася ўсё нядаўна, аўтобусы з турыстамі ўжо тут) Хаця на фота звычайны аўтобус, калі што.


Звяртаю ўвагу на дзверы, як у іх хітра раскрываецца гэты шар на 2 паловы)


У калідоры металашукальнік, ну ўсё правільна, я падтрымліваю) Каса з квіткамі далей. Мы прыехалі не так ужо і рана, таму людзі сустракаюцца.


Квіток каштуе 100 егіпецкіх фунтаў. Насамрэч гэта самая дарагая плата за ўваход, каторую я магу ўзгадаць тут. Хіба што піраміды паднялі, а я не ў курсе) Для мясцовых пяць, і я не дзіўлена) Дарэчы што мне падабаецца -- на ўсе галоўныя знакамітыя аб'екты квіткі маюць свой аднолькавы шаблон па ўсёй краіне.


Ідзем адразу наўпрост да асноўнага палацу з вежай. Па шляху разглядаем сад, я мабыць крыху пазней яшчэ пра яго напішу.


А вось і сам палац. Ён двухпавярховы, і як пішуць у нэце, з'яўляецца самай старой пабудовай тут. Пабудаваны быў паміж 1899 і 1929 гадах для прынца Мухамеда Алі. Я так зразумела, што ён усё спадзяваўся стаць каралём Егіпта, але пабыў толькі рэгентам у пэўныя гады. Не пашанцавала)


Вікі сцвярджае, што пабудовы тут прадстаўляюць сабой сумесь еўрапейскіх стыляў Ар Нуво і Ракако з традыцыйнымі ісламскімі. Асманскім, маўрытанскім і персідскім. Ар Нуво нешта я не знайшла дарэчы, а ў ісламскіх пакуль не разбіраюся) Ну вось пакоі ўсходняга тыпу з прымессю, што я магу сказаць)


Прыгожая столя ў тым жа пакоі.


Аздабленне дзвярэй і такая карункавая ручка. У мяне ёсць кніга пра ісламскае мастацтва Егіпта, я там яе пагартала і знайшла купу прыкладаў такога афармлення. Нагадала мне розныя астралябіі з Фларэнцыі, якая дасканалая праца...


Эм не ўпэўнена, але можа гэта тая знакамітая машрабія?)


Вось што мне падабаецца, дык гэта тое, што пры такой колькасці дэталяў перагруз мозгу не адбываецца) Мабыць сталовая.


Столю я ў сваёй кнізе канкрэтна гэту таксама знайшла, альбо вельмі да яе падобную.


Дэталь інтэр'ера.


Таксама характэрны элемент, часта сустакаецца. З ангельскай чамусь пераклаўся як ветразь, а я вось нешта была заўжды ўпэўнена ў тым, што ветразі толькі купал падпіраюць. І ён відавочна дэкаратыўны.


Зноў жа характэрныя свяцільнікі.


Лесвіца на другі паверх. Я не стала тут асобна ставіць фота, калі прыглядзецца, то з левага боку над партрэтам такі сабе сонцападобны элемент. Я яго потым шмат дзе сустракала. Дарэчы на лесвіцу нас пускалі групамі. Баяцца пакуль, што вялікія натоўпы ўсё папсуюць. Правільна баяцца)


Гэта здаецца ніз лесвіцы, калі не памыляюся. Майстэрскі зроблены кампазіцыйны метр, гатовая паўтараць гэта бясконца)


Цудоўная стылізацыя, відаць кіпарыс. І калі раптам хто быў у Стамбульскім палацы Топкапы, то адразу звярнуў увагу на падабенства. Мабыць такая плітка якраз з'яўляецца прыкладам уплыву Асманскай імперыі)


Другі паверх. Адзін з супрацоўнікаў стаў нам усё паказваць і расказваць, проста адчыняў закрытыя дзверы перад намі) Разлічваў на ўзнагароду, вядома.


Плітка пабліжэй.


Прыбіральня! І ўнітаз у кветачкі, ага) Цікава, што і тут знайшлося месца характэрным аркам.


Насамрэч наверсе сталі сустракацца пакоі больш простыя і з яўнай прымессю еўрапейскасці. Чый гэта пакой, я не зразумела) Ці то жонкі ці то прыслужніцы, нармальная такая пагрэшнасць, праўда?) І абараняльная сетка ад маскітаў у наяўнасці. Але спальні я знайшла толькі 2...


Наш добраахвотны эксурсавод сцвярджаў, што гаспадар сам распісаў усё вазонамі. Ну не веееедаю)


Вось такая эклектыка)


Гэта ўжо зноў першы паверх, і нават я ў люстэрку засвяцілася.


У нэце пішуць, што тут ёсць гарэм... Мо гэта ён? А што, змрочненька так) Хаця малаваты))))


Егіпцянін сказаў, што гэта спадар, каторы будаваў Суэцкі канал. Не разумею, хто дакладна, іх было некалькі, і ўвогуле я не ў курсе). Але падобны на Ісмаіла пашу ў прынцыпе, па барадзе)))


Спадабалася мне тэкстура столі.


Комін. Зноў настальгія па Стамбулу) Я так разумею, там былі ўвогуле летнія і зімовыя пакоі, і вось коміны былі ў зімовых.


Мо я і жыла б у такім) Хаця тут не пачытаеш, сапраўды толькі сядзець і трындзець, кальян папальваючы)


Усё, фінал, дзверы! Там яшчэ былі пакоі і шмат усяго, але выклала толькі тое, што не зусім паганае па якасці...


Уваход з іншага боку.


Яшчэ адзін погляд на рэзідэнцыю. Так, тут ёсць вежа, не, не падымаліся)


фоткі, Каір, Егіпет, вандроўкі

Previous post Next post
Up