Фантастычныя прыгоды Кажана

Apr 16, 2015 13:37

У мінулы раз я праштрафілася і нічога ў чацьвер не паказвала, але на тое былі прычыны... Інтэрнэт тут у нас такі ў краіне... з характарам. Хоча -- ёсць, хоча -- знікае :) І нічога ты яму халера не зробіш!

Старонка №52. Кажан нарэшце патрапіў да Крумкача, да якога яго ўгаварыў пайсці яго новы сябра, Лама, бо герой бачыў у сне дзіўныя рэчы) Ад ламы тут толькі нага, каторай ён выпіхвае Кажана ў пакой. Апынулася, што падарожніка ўжо даўно тут чакаюць...



Старонка №53. Хм тут у нас з'яўляецца нарэшце нейкая рамантычная гісторыя, напрыканцы, што характэрна ;) Крумкач сцьвярджае, што калісьці даўно адна дама, выява якой адлюстравана ў медальёне, узяла з яго абяцанне даглядаць Люк, я твой бацька! за маленькім Кажаном. Адсюль і шматгадовыя стабільныя пастаўкі ежы, кавы ранкам і розных карысных падарункаў, тое, з чаго пачалася больш за год таму кніга. І знікненне чаго насамрэч змусіла галоўнага героя выйсці з грота.


Старонкі разам.


Як тут некаторыя любяць пісаць, далей будзе... :Ь

ілюстрацыя, Бясконцая кніга, творчасць, акварэль

Previous post Next post
Up