Сёння чацьвер, і па традыцыі паказваю чарговую старонку)
№54. Кажан усведамляе той факт, што яго бабуля была крыху не такой, як ён уяўляў)
Мяне ў мінулы раз спыталі, што там далей. А я праўда не ведаю) У тым сэнсе, што я ведала, пакуль не намалявала і не зразумела, што гісторыю з Крумкачом і Бабуляй-кажаном можна было б развіць у цікавую гісторы. Мая хвароба падобная да загонаў сцэнарыстаў серыяла Once Upon a Time, цяжка завяршыць сюжэт, калі ў галаву ўвесь час прыходзяць бясконцыя варыянты разгалінавання і перакручвання гісторыі) У мяне ўжо даўно ў галаве сядзіць анімацыйны серыял ці як мінімум паўнаметнажны мульт, і там усё гэта адбываецца. А на справе пшык, ага))))
Ну такое... У нас сёння апошні працоўны дзень тыдня, і калі заўтра ўсе будуць крычаць "ааа пятніца", мяне гэта ніяк не закране %) У нас "пятніца" на дзень раней) Паспрабую напісаць адкладзены пост-працяг пра палац Аль Маніал хіба што...