Дзякуй! Оў, а вы ў Італіі жывеце? Як вам пашанцавала)))) У маім дылетанскім разуменні Таскана гэта больш гм палі з дрэвамі і домікамі чым канкрэтна Фларэнцыя, але я краявіды бачыла толькі з вакна цягніка. Мару вярнуцца і паглядзець Сіену і іншыя рэчы...
Ну, эканамічныя і іншыя праблемы асобна, а прыгожая прырода і культурная спадчына... таксама асобна) Не думаю, што я раптам узненавідзела б усё гэта, пажыўшы, тым больш што асаблівых ружовых акуляраў наконт Еўропы і ўвогуле эміграцыі я не маю)
напэўна немагчыма быць заўжды ў стане захопленай прыпадкавасьці ў дачыненьні да нечага. у мяне так з італіяй было, калі я тут не жыла. потым - да нечага вока прывыкае. а яшчэ ў мяне было ўспрыманьне тутэйшага народа як нечага вышэйшага і асаблівага, ну але людзі гэта толькі людзі, ня болей (і ня меней), з усімі іх асаблівасьцямі. мне нават крыўдна за іх часам, што яны ня цэняць уласную культурную спадчыну і ўсё такое, што рабалепствуюць нярэдка перад ангельскай мовай, Лёнданам і Амэрыкай. Што дазваляюць бессаромным палітыкам ставіцца да іх як да наіўнага і абыякавага быдла. Вось ёсьць у нас такі сатырык файны, Кроцца, ён усё вельмі выразна заўважае. На Сан Рэмо мінулага году ён такое забацаў, каб да іх дастукацца. https://www.youtube.com/watch?v=qTG22Iv_zQU вось тут зь 10 мінуты, як "мы, італійцы, усё прыдумалі". і гэта праўда... а з 21 мінуты як ён пад Моцарта сьпявае адпор Меркель, якая нам указвае што рабіць
( ... )
Як гэта ўсё цікава) Не разумею, як можна маліцца на Лондан і Амерыку пры такой та гісторыі)))) Хаця сапраўды ў гэтым яны падобныя да беларусаў. Вось мы былі ў Фларэнцыі, і яны хоць і намагаюцца размаўляць па-ангельску з намі, але вітаюцца вельмі часта па-італьянску, мне гэта спадабалася... А аказваецца ў іх такое стаўленне да ангельскай... Пры тым што не сказала б, што яны так ужо на ёй добра размаўляюць
( ... )
ну я ж не прэтэндую на апошнюю праўду. тут грамадзва вельмі рознашорснае, у тым пляне што ёсьць вельмі вялікі пласт людзей (іх пакуль большасьць), якія яшчэ добра жывуць, у тым ліку і за кошт накапленьняў бацькоў і дзядоў, не задумваючыся, што мы рушым, увогуле, па грэцкім шляху, толькі "адстаем" пакуль што, і што цяперашняе моладзі на пэнсыю ужо ня хопіць сродкаў
( ... )
Эх, глабалізацыя мне неяк зусім не падабаецца, але ад яе не ўцячэш, на жаль. Ментальнасць тады зусім блізкая і знаёмая)) Я мела на ўвазе італьянскае Адраджэнне. Гэта канешне суб'ектыўна, і так, яны тады не былі аб'яднаныя ў адну дзяржаву, але мяне захапляюць мастацкія і культурныя дасягненні таго перыяду, я лічу іх выбітнымі і вызначальнымі для развіцця мастацтва. Увогуле гэта канешне цікавая тэма, як узровень жыцця залежыць ад ментальнасці. І не зразумела, ці можа ўвогуле нейкі народ радыкальна развярнуцца ў супрацьлеглым накірунку. Ці вось як ёсць сукупнасць людзей, аб'яднаных па пэўным прызнакам, і яна гм прырочаная на нейкае існаванне) Я вось пра раздзяленне на поўнач і поўдзень толькі чула, што паўднёвыя значна больш лянівыя, і ўзровень эканамічнага развіцця ў іх ніжэй... Цікава было б вашу думку паслухаць)
Італійскае адраджэньне вядома найлепшае што ёсьць у мастацтве. А музыка, опэру і інструмэнты хто прыдумаў? Самі ноты Гвідо з Ареццо выдумаў. Процьму ўсяго. Толькі тыя сябе наўрад ці італійцамі лічылі, а хутчэй называлі сябе па ўласным горадзе ці мястэчку і патрыятызм у гэтым жа пляне выяўлялі. Дагэтуль застаўся гэты местачковы патрыятызм, названы кампанілізмо. Я на поўдні ніколі не была, там праблемы мафіі канешне няслаба папсавалі народ. А тут, дзе я, паўночнікі ды і самі эміграваныя паўднёвыя нярэдка гавораць нешта падобнае тыпа яны гультаі і эканомікі там няма. Тым ня меней усе выбітныя акторы, хоць тутэйшыя, хоць Аль Пачіно і процьма іншых з поўдня. Карацей, крэатыўны народ.
Тады ж і часы былі іншыя. Гэта як у нас, усё што да БССР гэта тыпу і не Беларусь і не беларусы. Назва ж тыпу не тая, мовы не тыя і г.д.. Хаця расейскае дваранства, каторае ў свой час размаўляла па-французску, нешта ніхто французамі і не лічыць. Вось і атрымоўваемся мы такія сабе без роду без племені, новатвор нейкі нядаўні. А ўсе вяршкі сабе пазабіралі суседнія краіны, вось яны сваёй ( і нашай агульнай) спадчынай ганарацца. Гэта канешне хворая тэма для мяне))) Адораныя значыць) Хаця любы народ чым-небудзь ды ўнікальны) Мяне вось у гэтым плане на кантрасце немцы канешне цікавяць. Яны такія спецыфічныя, атрымоўваецца, столькі разоў адбудоўвалі дзяржаву і цяпер трымаюць увесь Еўразвяз. Але як паслухаеш пра тое, якія ў іх спецыфічныя традыцыі і паводзіны, то 10 разоў задумаешся, ці эканамічны поспех таго варты...
немцы сапраўды цікавая нацыя. традыцыі я ня ведаю іхныя,тым больш паводзіны. можа распавядзеце?
вось сапраўды цікава, раздробленых італійцаў італійцамі лічаць і спадчыну ніхто не аспрэчвае культурную. і правільна, хаця мова там даволі адрозьнівалася ад сучаснай.
а вось беларусаў... я тут з такім намаганьнем тлумачу ім што мы гістарычна Літвой зваліся і Княства Вялікае мелі, а літоўцы Жмудзьдзю зваліся... карацей, змрок
Я толькі па аповедам знаёмых і тым, што ў нэце бачу (што пішуць розныя эмігранты, але такія, не агрэсіўна-азлобленыя), нешта ведаю. Хоць і жыла там у свой час два тыдні і з імі кантачыла, але мая галава тады іншым была занята) Яны проста нам з нашым менталітэтам падаюцца чэрствымі і гм меркантыльнымі. Чытала пра нейкі выпадак, калі ў дзіцёнка быў дзень народзінаў, і нехта там захварэў і не прыйшоў. І бацькі іменінніка ледзь не грошы хацелі з вінаватага за тое, што не прыйшоў, а яны разлічвалі і патраціліся. Наўрадці грошы яны атрымалі, але сам факт для нас гучыць дзіўнавата) Хаця я і пра галандцаў такія прыколы чула
( ... )
Я ведаю шмат людзей, каму Нямеччына падабаецца. Тут ужо на густ) І я б не сказала, што гэта можна лічыць праблемай. Яны проста іншыя, знянацку гэта канешне збівае з панталыку, але іх эканоміка кажа за сябе. Проста мне здаецца, што нашаму чалавеку складана з імі сябраваць, але для гэтага ёсць іншыя эмігранты з процьмы краін.
Дзіўна судзіць пра ўсю нацыю, гледзячы гм на аднаго чалавека. Хаця ідэя цікавая дарэчы))) Але на жаль лепш бы яно было так))) Не думаю, што гэта купа народу, для якіх самы лепшы адпачынак гэта кожныя выхі ездзіць у лес на шашлыкі і напівацца, так ужо трымаецца за ўзвышаныя каштоўнасці) А што значыць вось гэтая высокая ацэнка ўсяго матэрыяльнага? І які крытэрый жабрацтва?
Адпачынак заўжды падаецца вясёлкавым, як на мой погляд))) Для чаго ён тады яшчэ патрэбны?) А тое што яны так думаюць пра турыстаў -- мяне не шакуе. Так паўсюль. І я разумею, чаму тая ж Італія не асабліва хоча падтрымоўваць розныя там санкцыі...
Стылёвыя малюнкі і прыгожыя, мае камплімэнты!
Reply
У маім дылетанскім разуменні Таскана гэта больш гм палі з дрэвамі і домікамі чым канкрэтна Фларэнцыя, але я краявіды бачыла толькі з вакна цягніка. Мару вярнуцца і паглядзець Сіену і іншыя рэчы...
Reply
http://ifighenia.livejournal.com/72918.html
была таксама фанатычна закаханая ў італію, а калі пажывеш, то ружовыя акуляры здымаюцца.
Reply
Reply
у мяне не ў тым сэнсе.
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Увогуле гэта канешне цікавая тэма, як узровень жыцця залежыць ад ментальнасці. І не зразумела, ці можа ўвогуле нейкі народ радыкальна развярнуцца ў супрацьлеглым накірунку. Ці вось як ёсць сукупнасць людзей, аб'яднаных па пэўным прызнакам, і яна гм прырочаная на нейкае існаванне)
Я вось пра раздзяленне на поўнач і поўдзень толькі чула, што паўднёвыя значна больш лянівыя, і ўзровень эканамічнага развіцця ў іх ніжэй... Цікава было б вашу думку паслухаць)
Reply
Я на поўдні ніколі не была, там праблемы мафіі канешне няслаба папсавалі народ. А тут, дзе я, паўночнікі ды і самі эміграваныя паўднёвыя нярэдка гавораць нешта падобнае тыпа яны гультаі і эканомікі там няма. Тым ня меней усе выбітныя акторы, хоць тутэйшыя, хоць Аль Пачіно і процьма іншых з поўдня. Карацей, крэатыўны народ.
Reply
Адораныя значыць) Хаця любы народ чым-небудзь ды ўнікальны) Мяне вось у гэтым плане на кантрасце немцы канешне цікавяць. Яны такія спецыфічныя, атрымоўваецца, столькі разоў адбудоўвалі дзяржаву і цяпер трымаюць увесь Еўразвяз. Але як паслухаеш пра тое, якія ў іх спецыфічныя традыцыі і паводзіны, то 10 разоў задумаешся, ці эканамічны поспех таго варты...
Reply
вось сапраўды цікава, раздробленых італійцаў італійцамі лічаць і спадчыну ніхто не аспрэчвае культурную. і правільна, хаця мова там даволі адрозьнівалася ад сучаснай.
а вось беларусаў... я тут з такім намаганьнем тлумачу ім што мы гістарычна Літвой зваліся і Княства Вялікае мелі, а літоўцы Жмудзьдзю зваліся... карацей, змрок
Reply
Reply
Reply
Дзіўна судзіць пра ўсю нацыю, гледзячы гм на аднаго чалавека. Хаця ідэя цікавая дарэчы))) Але на жаль лепш бы яно было так))) Не думаю, што гэта купа народу, для якіх самы лепшы адпачынак гэта кожныя выхі ездзіць у лес на шашлыкі і напівацца, так ужо трымаецца за ўзвышаныя каштоўнасці) А што значыць вось гэтая высокая ацэнка ўсяго матэрыяльнага? І які крытэрый жабрацтва?
Адпачынак заўжды падаецца вясёлкавым, як на мой погляд))) Для чаго ён тады яшчэ патрэбны?) А тое што яны так думаюць пра турыстаў -- мяне не шакуе. Так паўсюль. І я разумею, чаму тая ж Італія не асабліва хоча падтрымоўваць розныя там санкцыі...
Reply
Leave a comment