Фларэнцыя

May 20, 2015 16:44

І года не прайшло, як я выкладаю серыю замалёвак з Фларэнцыі))) Запрашаю пад кат ;)

Першая, і адразу з купалам, вось!)

Read more... )

малескін, творчасць, маркеры, замалёўкі, Італія

Leave a comment

ofeliya666 May 21 2015, 13:28:56 UTC
Як гэта ўсё цікава) Не разумею, як можна маліцца на Лондан і Амерыку пры такой та гісторыі)))) Хаця сапраўды ў гэтым яны падобныя да беларусаў. Вось мы былі ў Фларэнцыі, і яны хоць і намагаюцца размаўляць па-ангельску з намі, але вітаюцца вельмі часта па-італьянску, мне гэта спадабалася... А аказваецца ў іх такое стаўленне да ангельскай... Пры тым што не сказала б, што яны так ужо на ёй добра размаўляюць.
Пра беспрацоўе я ў курсе, канешне... Але ў несезон у Фларэнцыі якраз склалася адчуванне, што турысты якраз былі італьянцамі. Супярэчлівае ўражанне карацей атрымоўваецца)
Я крыху гэта ўсё асабіста ўспрыняла, ёсць такое) Проста ў мяне ж таксама ёсць вопыт пражывання ў іншай краіне, я ведаю розніцу паміж турыстычным уражаннем і звычайным. А не сяджу дома і вяшчаю пра тое, як крута жыць там, дзе нас няма) Але немагчыма не захапляцца ўсёй гэтай прыгажосцю) Я б пажыла ў Італіі паўгады-год, працуючы фрылансерам і актыўна паглынала-перапрацоўвала атмасферу, і маляваааала б)

Насамрэч глядзіш на гэта ўсё і разумееш, што сучасныя жыхары Італіі гэта не тыя італьянцы, каторыя ў пэўны час былі наперадзе ўсёй Еўропы, сумна ад гэтага. Але як паглядзець, пра шмат якія народы можна такое сказаць.

Reply

ifighenia May 21 2015, 13:40:15 UTC
ну я ж не прэтэндую на апошнюю праўду. тут грамадзва вельмі рознашорснае, у тым пляне што ёсьць вельмі вялікі пласт людзей (іх пакуль большасьць), якія яшчэ добра жывуць, у тым ліку і за кошт накапленьняў бацькоў і дзядоў, не задумваючыся, што мы рушым, увогуле, па грэцкім шляху, толькі "адстаем" пакуль што, і што цяперашняе моладзі на пэнсыю ужо ня хопіць сродкаў.
але мэнтальнасьць тутэйшага чалавека такая, што пакуль яго за горла ня возьме бяднота, ён ня чэшацца. а то была б тут рэвалюцыя ўжо, каб болей асьвядомленасьці.

яны па-ангельску звычайна гавораць блага і мала, але вельмі гэтым ганарацца і па-ўсякаму дэманструюць свае спазнаньні. у італійцаў здаецца болей як у іншых праблемы з вывучэненьм замежных моваў, і гэта дапамагае ім уратавацца ад глябалізацыі.

а італійцы і не былі наперадзе эўропы. рымляне - іншы народ. італійцы як такія існуюць пасьля прымусовага аб'яднаньня ў 1861 годзе здаецца. дагэтуль што? Савойскае каралеўства, Каралеўства абедзьвюх Сіцылій, усякія там княствы раздробленыя.

цікавы момант: з італійца ніякі ваяр: яны хочуць асалоджвацца жыцьцём, якасным і напоўненым, смачнай ежай і прочымі геданістычнымі радасьцямі (паказальны фільм з Нікаласам Кейджам дзе ён граў італійца ў Грэцыі падчас 2 сусьветнай)... а калі іх прымушаюць ваяваць, яны унутрана пратэстуюць але і захапляюцца тымі хто гэта ўмее. Амэрыканцы іх вызвалілі ад фашызма (уласнага ж), і яны імі з тых часоў захапляюцца, нават раней, туды іх вельмі шмат эмігравала ня проста так. чаму Лёндан - сама не разумею, але яны на ім памяшаныя, паўночныя асабліва.

тут можна доўга і нудна расьпінацца. і прычым у кожнага насамрэч свае ўражаньні, з тых хто тут жыве ці не жыве тут...

Reply

ofeliya666 May 21 2015, 14:13:35 UTC
Эх, глабалізацыя мне неяк зусім не падабаецца, але ад яе не ўцячэш, на жаль. Ментальнасць тады зусім блізкая і знаёмая)) Я мела на ўвазе італьянскае Адраджэнне. Гэта канешне суб'ектыўна, і так, яны тады не былі аб'яднаныя ў адну дзяржаву, але мяне захапляюць мастацкія і культурныя дасягненні таго перыяду, я лічу іх выбітнымі і вызначальнымі для развіцця мастацтва.
Увогуле гэта канешне цікавая тэма, як узровень жыцця залежыць ад ментальнасці. І не зразумела, ці можа ўвогуле нейкі народ радыкальна развярнуцца ў супрацьлеглым накірунку. Ці вось як ёсць сукупнасць людзей, аб'яднаных па пэўным прызнакам, і яна гм прырочаная на нейкае існаванне)
Я вось пра раздзяленне на поўнач і поўдзень толькі чула, што паўднёвыя значна больш лянівыя, і ўзровень эканамічнага развіцця ў іх ніжэй... Цікава было б вашу думку паслухаць)

Reply

ifighenia May 21 2015, 14:23:40 UTC
Італійскае адраджэньне вядома найлепшае што ёсьць у мастацтве. А музыка, опэру і інструмэнты хто прыдумаў? Самі ноты Гвідо з Ареццо выдумаў. Процьму ўсяго. Толькі тыя сябе наўрад ці італійцамі лічылі, а хутчэй называлі сябе па ўласным горадзе ці мястэчку і патрыятызм у гэтым жа пляне выяўлялі. Дагэтуль застаўся гэты местачковы патрыятызм, названы кампанілізмо.
Я на поўдні ніколі не была, там праблемы мафіі канешне няслаба папсавалі народ. А тут, дзе я, паўночнікі ды і самі эміграваныя паўднёвыя нярэдка гавораць нешта падобнае тыпа яны гультаі і эканомікі там няма. Тым ня меней усе выбітныя акторы, хоць тутэйшыя, хоць Аль Пачіно і процьма іншых з поўдня. Карацей, крэатыўны народ.

Reply

ofeliya666 May 21 2015, 14:38:43 UTC
Тады ж і часы былі іншыя. Гэта як у нас, усё што да БССР гэта тыпу і не Беларусь і не беларусы. Назва ж тыпу не тая, мовы не тыя і г.д.. Хаця расейскае дваранства, каторае ў свой час размаўляла па-французску, нешта ніхто французамі і не лічыць. Вось і атрымоўваемся мы такія сабе без роду без племені, новатвор нейкі нядаўні. А ўсе вяршкі сабе пазабіралі суседнія краіны, вось яны сваёй ( і нашай агульнай) спадчынай ганарацца. Гэта канешне хворая тэма для мяне)))
Адораныя значыць) Хаця любы народ чым-небудзь ды ўнікальны) Мяне вось у гэтым плане на кантрасце немцы канешне цікавяць. Яны такія спецыфічныя, атрымоўваецца, столькі разоў адбудоўвалі дзяржаву і цяпер трымаюць увесь Еўразвяз. Але як паслухаеш пра тое, якія ў іх спецыфічныя традыцыі і паводзіны, то 10 разоў задумаешся, ці эканамічны поспех таго варты...

Reply

ifighenia May 21 2015, 14:42:13 UTC
немцы сапраўды цікавая нацыя. традыцыі я ня ведаю іхныя,тым больш паводзіны. можа распавядзеце?

вось сапраўды цікава, раздробленых італійцаў італійцамі лічаць і спадчыну ніхто не аспрэчвае культурную. і правільна, хаця мова там даволі адрозьнівалася ад сучаснай.

а вось беларусаў... я тут з такім намаганьнем тлумачу ім што мы гістарычна Літвой зваліся і Княства Вялікае мелі, а літоўцы Жмудзьдзю зваліся... карацей, змрок

Reply

ofeliya666 May 21 2015, 14:58:18 UTC
Я толькі па аповедам знаёмых і тым, што ў нэце бачу (што пішуць розныя эмігранты, але такія, не агрэсіўна-азлобленыя), нешта ведаю. Хоць і жыла там у свой час два тыдні і з імі кантачыла, але мая галава тады іншым была занята) Яны проста нам з нашым менталітэтам падаюцца чэрствымі і гм меркантыльнымі. Чытала пра нейкі выпадак, калі ў дзіцёнка быў дзень народзінаў, і нехта там захварэў і не прыйшоў. І бацькі іменінніка ледзь не грошы хацелі з вінаватага за тое, што не прыйшоў, а яны разлічвалі і патраціліся. Наўрадці грошы яны атрымалі, але сам факт для нас гучыць дзіўнавата) Хаця я і пра галандцаў такія прыколы чула...
Можа іх ніхто ні з кім не змешвае, бо ў іх тэрыторыя такая канкрэтная, аточаная морам з усіх бакоў. Паспрабуй тут скажы, што яны гэта левая нейкая народнасць, і хтось іншы мае правы на іх дасягненні. Вось не ведаю..)

Так, з Беларуссю фігня нейкая заўжды выходзіць. І назву, я лічу, мы ў свой час выбралі ну вееельмі няўдалую, бо яна сугучная з назвай суседняй дзяржавы. Як, асабліва пасля саўка, увогуле камусь, хто так далёкі ад гэтага, можна даказаць, што гэта не адно і тое ж? Егіпцяне толькі чуюць "...русь" і ўсё. Яны ж свята ўпэўненыя, што яны лепш за нас ведаюць, хто мы) Бесіць)))) Я лічу мы самі вінаватыя, што не можам сябе неяк за мяжой нармальна прэзентаваць. Украінцаў вось пачалі крыху адрозніваць, і з-за сумных падзей і з-за бізнэса, каторы яны ўсё ж неяк спрабуюць рабіць тут.

Reply

ifighenia May 21 2015, 16:33:21 UTC
цікава. наколькі я ведаю, пісьменьнік Бахарэвіч наадварот вельмі ветла і цёпла адгукаўся пра Нямеччыну і немцаў, але ён таксама "закаханы".

наконт Беларусі - гэта ж, здаецца, расейцы нас перайменавалі - ужо пасьля Северозападного - на "белую русь", абы Літвой не былі, што больш незалежна. І сапраўды шмат было спрэчак падчас бел.адраджэньня сярод творцаў, напрыклад Ластоўскі ўвогуле Крыўяй называў і шмат чаго напісаў па гісторыі ужываючы такую назву. Міцкевіч вядомую фразу "Літва айчына" пра Наваградак казаў...

а тое што мы такія засталіся, то ж лепшых пакасілі, у 1863 ды ў 1937 рэшту... каб выжыць, якім толькі ягнём паслухмяным ня зробісься! і правільна, жыць усе хочуць.

вось што да меркантыльнасьці, калі ў немцаў яна такая прамая ў лоб, судзячы па прыкладах, то ў тутэйшых яна (ёсьць, і яшчэ якая) такая ветліва-прытоеная. чаму нам турысткам падаецца ўсё такім вясёлкавым тут? бо ці яны самі на вакацыях і таму такія радасныя, ці - у турыстычна напоўненых месцах - іхны даход ад нас залежыць, і таму чым болей нас яны прыцягнуць тым болей заробяць. яны рэальна так мысьляць, я не прыдумваю. а з маім мужам мы ня раз мелі спрэчкі з-за яго высокай ацэнкі ўсяго матэрыяльнага (і гэта тут дастаткова пашыраная тэндэнцыя, выключаючы некаторых "творчых" асобаў), ён перакананы, што мяне цікавяць "узвышаныя каштоўнасьці" таму што я "з краіны здохлай ад голаду" і "ніколі нічога ня мела", і тыпа таму мы, беларусы, такія абыякавыя да матэрыі, бо ў нас нічога не было і няма. карацей, лічаць нас жабракамі.

Reply

ofeliya666 May 21 2015, 17:11:28 UTC
Я ведаю шмат людзей, каму Нямеччына падабаецца. Тут ужо на густ) І я б не сказала, што гэта можна лічыць праблемай. Яны проста іншыя, знянацку гэта канешне збівае з панталыку, але іх эканоміка кажа за сябе. Проста мне здаецца, што нашаму чалавеку складана з імі сябраваць, але для гэтага ёсць іншыя эмігранты з процьмы краін.

Дзіўна судзіць пра ўсю нацыю, гледзячы гм на аднаго чалавека. Хаця ідэя цікавая дарэчы))) Але на жаль лепш бы яно было так))) Не думаю, што гэта купа народу, для якіх самы лепшы адпачынак гэта кожныя выхі ездзіць у лес на шашлыкі і напівацца, так ужо трымаецца за ўзвышаныя каштоўнасці) А што значыць вось гэтая высокая ацэнка ўсяго матэрыяльнага? І які крытэрый жабрацтва?

Адпачынак заўжды падаецца вясёлкавым, як на мой погляд))) Для чаго ён тады яшчэ патрэбны?) А тое што яны так думаюць пра турыстаў -- мяне не шакуе. Так паўсюль. І я разумею, чаму тая ж Італія не асабліва хоча падтрымоўваць розныя там санкцыі...

Reply

ifighenia May 21 2015, 22:19:12 UTC
У мяне разьвілася цяга да нематэрыяльнага, мастацтва музыка літаратура графаманія і г.д., што не патрабуе ніякага ўкладу грошай. Ня ведаю ці зразумела. Карацей, я не нудзілася і забаўлялася радасьцямі без усялкіх укладаньняў, што тут калі і магчыма то сярод нейкіх альтэрнатыўных маладзёнаў,ды і тое ня думаю. Бо тут калі ў цябе хоць якое хоббі, то яно патрабуе грошай,калі толькі гэта не прагляд фільмаў на халяўных сайтах.
Крытэр беднасьці... Прыклад: беларускае харчаваньне. Тыпа для многіх мяса гэта раскоша, а калі і не, то раскошай робяцца іншыя прадукты якія тут нармалёвага ўжяытку і неабходныя. Гэта толькі адзін прыклад...

Санкцыі прымушаюць іх паніжаць эканамічны ўзровень, а яны ня хочуць абмяжоўваць свае патрэбы ні за якія прынцыпы і ідэалы і ні за якую справядлівасьць.

Reply

ofeliya666 May 21 2015, 22:47:46 UTC
Не разумею, а што паганага і незвычайнага ў цікаўнасці да мастацтва?) Чаму хобі павінна абавязкова быць дарагім, каб лічыцца нармальным? Дзіўная логіка ці я чагось не зразумела...

Ну гм можа ў нас мяса і раскоша (не ведаю), але цікава якія яшчэ прадукты? Ды і я лічу, што ў нас яны бываюць палепей за еўрапейскія, улічваючы іх перыядамі дзіўныя крытэрыі якасці. І калі параўноўваць з Амерыкай (не была, толькі чула), то там харчавацца здаровымі прадуктамі дорага, а ў нас у прынцыпе рэальна. Калі адкінуць Чарнобыль, ага)))) Карацей якія, якія прадукты ў Італіі ёсць жыццёванеабходныя, а ў нас няма?

Дарэчы мы ў Рыме шукалі аўсянку і смятану і нешта не знайшлі... Мо бывае, але не трапілася ў канкрэтных маркетах...

Ага, ёсць такое( Пры ўсіх іх крыках пра дэмакратыю і правы чалавека і г.д..(я ўвогуле пра Еўразвяз)

Reply

ifighenia May 22 2015, 12:30:50 UTC
аўсянку тут знайсьці можна толькі ва ўсякіх біялягічных-дыетычных крамах, сьмятану тут не ўжываюць і ўвогуле харчаваньне адрозьніваецца радыкальна. але я не люблю пра ежу размаўляць.

можа я ня надта зразумела выражаюся... карацей, калі тут нехта цікавіцца мастацтвам, то звычайна яны на гэта трацяць грошы: любіцелі музыкі - купляюць дыскі і апаратуру, любіцелі карцін ходзяць на выставы і прочая... калі пісьменьнік самапальны, то, калі не выдаць кнігу ў выдавецтве ,то друкуе за свой кошт і бясплатна ўсім раздае каб пачыталі, або ладзіць вечары прысьвечаныя сваёй кнізе.
ну карацей, не самі з сабой ціха ў стол, а арганізавана і плоцяць. апошнім часам меней на гэтыя рэчы расходуюць.

прадукты ў нас наўрад ці лепей за эўрапейскія. узяць тое ж малако, у нас яно разьведзенае да непрыстойнасьці. мне толькі тут морквавага соку не стае (ён ёсьць але нятанны і мала дзе), а так я не сумую па бел. ежы. у РБ няма амаль нічога з таго што тут ёсьць, ні сыра такога, ні рыбна-марскіх прадуктаў, ні яшчэ процьмы ўсяго.
але не хачу проста пра гэта, мяне стамляе тэма ежы.

Reply


Leave a comment

Up