Я толькі па аповедам знаёмых і тым, што ў нэце бачу (што пішуць розныя эмігранты, але такія, не агрэсіўна-азлобленыя), нешта ведаю. Хоць і жыла там у свой час два тыдні і з імі кантачыла, але мая галава тады іншым была занята) Яны проста нам з нашым менталітэтам падаюцца чэрствымі і гм меркантыльнымі. Чытала пра нейкі выпадак, калі ў дзіцёнка быў дзень народзінаў, і нехта там захварэў і не прыйшоў. І бацькі іменінніка ледзь не грошы хацелі з вінаватага за тое, што не прыйшоў, а яны разлічвалі і патраціліся. Наўрадці грошы яны атрымалі, але сам факт для нас гучыць дзіўнавата) Хаця я і пра галандцаў такія прыколы чула... Можа іх ніхто ні з кім не змешвае, бо ў іх тэрыторыя такая канкрэтная, аточаная морам з усіх бакоў. Паспрабуй тут скажы, што яны гэта левая нейкая народнасць, і хтось іншы мае правы на іх дасягненні. Вось не ведаю..)
Так, з Беларуссю фігня нейкая заўжды выходзіць. І назву, я лічу, мы ў свой час выбралі ну вееельмі няўдалую, бо яна сугучная з назвай суседняй дзяржавы. Як, асабліва пасля саўка, увогуле камусь, хто так далёкі ад гэтага, можна даказаць, што гэта не адно і тое ж? Егіпцяне толькі чуюць "...русь" і ўсё. Яны ж свята ўпэўненыя, што яны лепш за нас ведаюць, хто мы) Бесіць)))) Я лічу мы самі вінаватыя, што не можам сябе неяк за мяжой нармальна прэзентаваць. Украінцаў вось пачалі крыху адрозніваць, і з-за сумных падзей і з-за бізнэса, каторы яны ўсё ж неяк спрабуюць рабіць тут.
цікава. наколькі я ведаю, пісьменьнік Бахарэвіч наадварот вельмі ветла і цёпла адгукаўся пра Нямеччыну і немцаў, але ён таксама "закаханы".
наконт Беларусі - гэта ж, здаецца, расейцы нас перайменавалі - ужо пасьля Северозападного - на "белую русь", абы Літвой не былі, што больш незалежна. І сапраўды шмат было спрэчак падчас бел.адраджэньня сярод творцаў, напрыклад Ластоўскі ўвогуле Крыўяй называў і шмат чаго напісаў па гісторыі ужываючы такую назву. Міцкевіч вядомую фразу "Літва айчына" пра Наваградак казаў...
а тое што мы такія засталіся, то ж лепшых пакасілі, у 1863 ды ў 1937 рэшту... каб выжыць, якім толькі ягнём паслухмяным ня зробісься! і правільна, жыць усе хочуць.
вось што да меркантыльнасьці, калі ў немцаў яна такая прамая ў лоб, судзячы па прыкладах, то ў тутэйшых яна (ёсьць, і яшчэ якая) такая ветліва-прытоеная. чаму нам турысткам падаецца ўсё такім вясёлкавым тут? бо ці яны самі на вакацыях і таму такія радасныя, ці - у турыстычна напоўненых месцах - іхны даход ад нас залежыць, і таму чым болей нас яны прыцягнуць тым болей заробяць. яны рэальна так мысьляць, я не прыдумваю. а з маім мужам мы ня раз мелі спрэчкі з-за яго высокай ацэнкі ўсяго матэрыяльнага (і гэта тут дастаткова пашыраная тэндэнцыя, выключаючы некаторых "творчых" асобаў), ён перакананы, што мяне цікавяць "узвышаныя каштоўнасьці" таму што я "з краіны здохлай ад голаду" і "ніколі нічога ня мела", і тыпа таму мы, беларусы, такія абыякавыя да матэрыі, бо ў нас нічога не было і няма. карацей, лічаць нас жабракамі.
Я ведаю шмат людзей, каму Нямеччына падабаецца. Тут ужо на густ) І я б не сказала, што гэта можна лічыць праблемай. Яны проста іншыя, знянацку гэта канешне збівае з панталыку, але іх эканоміка кажа за сябе. Проста мне здаецца, што нашаму чалавеку складана з імі сябраваць, але для гэтага ёсць іншыя эмігранты з процьмы краін.
Дзіўна судзіць пра ўсю нацыю, гледзячы гм на аднаго чалавека. Хаця ідэя цікавая дарэчы))) Але на жаль лепш бы яно было так))) Не думаю, што гэта купа народу, для якіх самы лепшы адпачынак гэта кожныя выхі ездзіць у лес на шашлыкі і напівацца, так ужо трымаецца за ўзвышаныя каштоўнасці) А што значыць вось гэтая высокая ацэнка ўсяго матэрыяльнага? І які крытэрый жабрацтва?
Адпачынак заўжды падаецца вясёлкавым, як на мой погляд))) Для чаго ён тады яшчэ патрэбны?) А тое што яны так думаюць пра турыстаў -- мяне не шакуе. Так паўсюль. І я разумею, чаму тая ж Італія не асабліва хоча падтрымоўваць розныя там санкцыі...
У мяне разьвілася цяга да нематэрыяльнага, мастацтва музыка літаратура графаманія і г.д., што не патрабуе ніякага ўкладу грошай. Ня ведаю ці зразумела. Карацей, я не нудзілася і забаўлялася радасьцямі без усялкіх укладаньняў, што тут калі і магчыма то сярод нейкіх альтэрнатыўных маладзёнаў,ды і тое ня думаю. Бо тут калі ў цябе хоць якое хоббі, то яно патрабуе грошай,калі толькі гэта не прагляд фільмаў на халяўных сайтах. Крытэр беднасьці... Прыклад: беларускае харчаваньне. Тыпа для многіх мяса гэта раскоша, а калі і не, то раскошай робяцца іншыя прадукты якія тут нармалёвага ўжяытку і неабходныя. Гэта толькі адзін прыклад...
Санкцыі прымушаюць іх паніжаць эканамічны ўзровень, а яны ня хочуць абмяжоўваць свае патрэбы ні за якія прынцыпы і ідэалы і ні за якую справядлівасьць.
Не разумею, а што паганага і незвычайнага ў цікаўнасці да мастацтва?) Чаму хобі павінна абавязкова быць дарагім, каб лічыцца нармальным? Дзіўная логіка ці я чагось не зразумела...
Ну гм можа ў нас мяса і раскоша (не ведаю), але цікава якія яшчэ прадукты? Ды і я лічу, што ў нас яны бываюць палепей за еўрапейскія, улічваючы іх перыядамі дзіўныя крытэрыі якасці. І калі параўноўваць з Амерыкай (не была, толькі чула), то там харчавацца здаровымі прадуктамі дорага, а ў нас у прынцыпе рэальна. Калі адкінуць Чарнобыль, ага)))) Карацей якія, якія прадукты ў Італіі ёсць жыццёванеабходныя, а ў нас няма?
Дарэчы мы ў Рыме шукалі аўсянку і смятану і нешта не знайшлі... Мо бывае, але не трапілася ў канкрэтных маркетах...
Ага, ёсць такое( Пры ўсіх іх крыках пра дэмакратыю і правы чалавека і г.д..(я ўвогуле пра Еўразвяз)
аўсянку тут знайсьці можна толькі ва ўсякіх біялягічных-дыетычных крамах, сьмятану тут не ўжываюць і ўвогуле харчаваньне адрозьніваецца радыкальна. але я не люблю пра ежу размаўляць.
можа я ня надта зразумела выражаюся... карацей, калі тут нехта цікавіцца мастацтвам, то звычайна яны на гэта трацяць грошы: любіцелі музыкі - купляюць дыскі і апаратуру, любіцелі карцін ходзяць на выставы і прочая... калі пісьменьнік самапальны, то, калі не выдаць кнігу ў выдавецтве ,то друкуе за свой кошт і бясплатна ўсім раздае каб пачыталі, або ладзіць вечары прысьвечаныя сваёй кнізе. ну карацей, не самі з сабой ціха ў стол, а арганізавана і плоцяць. апошнім часам меней на гэтыя рэчы расходуюць.
прадукты ў нас наўрад ці лепей за эўрапейскія. узяць тое ж малако, у нас яно разьведзенае да непрыстойнасьці. мне толькі тут морквавага соку не стае (ён ёсьць але нятанны і мала дзе), а так я не сумую па бел. ежы. у РБ няма амаль нічога з таго што тут ёсьць, ні сыра такога, ні рыбна-марскіх прадуктаў, ні яшчэ процьмы ўсяго. але не хачу проста пра гэта, мяне стамляе тэма ежы.
Можа іх ніхто ні з кім не змешвае, бо ў іх тэрыторыя такая канкрэтная, аточаная морам з усіх бакоў. Паспрабуй тут скажы, што яны гэта левая нейкая народнасць, і хтось іншы мае правы на іх дасягненні. Вось не ведаю..)
Так, з Беларуссю фігня нейкая заўжды выходзіць. І назву, я лічу, мы ў свой час выбралі ну вееельмі няўдалую, бо яна сугучная з назвай суседняй дзяржавы. Як, асабліва пасля саўка, увогуле камусь, хто так далёкі ад гэтага, можна даказаць, што гэта не адно і тое ж? Егіпцяне толькі чуюць "...русь" і ўсё. Яны ж свята ўпэўненыя, што яны лепш за нас ведаюць, хто мы) Бесіць)))) Я лічу мы самі вінаватыя, што не можам сябе неяк за мяжой нармальна прэзентаваць. Украінцаў вось пачалі крыху адрозніваць, і з-за сумных падзей і з-за бізнэса, каторы яны ўсё ж неяк спрабуюць рабіць тут.
Reply
наконт Беларусі - гэта ж, здаецца, расейцы нас перайменавалі - ужо пасьля Северозападного - на "белую русь", абы Літвой не былі, што больш незалежна. І сапраўды шмат было спрэчак падчас бел.адраджэньня сярод творцаў, напрыклад Ластоўскі ўвогуле Крыўяй называў і шмат чаго напісаў па гісторыі ужываючы такую назву. Міцкевіч вядомую фразу "Літва айчына" пра Наваградак казаў...
а тое што мы такія засталіся, то ж лепшых пакасілі, у 1863 ды ў 1937 рэшту... каб выжыць, якім толькі ягнём паслухмяным ня зробісься! і правільна, жыць усе хочуць.
вось што да меркантыльнасьці, калі ў немцаў яна такая прамая ў лоб, судзячы па прыкладах, то ў тутэйшых яна (ёсьць, і яшчэ якая) такая ветліва-прытоеная. чаму нам турысткам падаецца ўсё такім вясёлкавым тут? бо ці яны самі на вакацыях і таму такія радасныя, ці - у турыстычна напоўненых месцах - іхны даход ад нас залежыць, і таму чым болей нас яны прыцягнуць тым болей заробяць. яны рэальна так мысьляць, я не прыдумваю. а з маім мужам мы ня раз мелі спрэчкі з-за яго высокай ацэнкі ўсяго матэрыяльнага (і гэта тут дастаткова пашыраная тэндэнцыя, выключаючы некаторых "творчых" асобаў), ён перакананы, што мяне цікавяць "узвышаныя каштоўнасьці" таму што я "з краіны здохлай ад голаду" і "ніколі нічога ня мела", і тыпа таму мы, беларусы, такія абыякавыя да матэрыі, бо ў нас нічога не было і няма. карацей, лічаць нас жабракамі.
Reply
Дзіўна судзіць пра ўсю нацыю, гледзячы гм на аднаго чалавека. Хаця ідэя цікавая дарэчы))) Але на жаль лепш бы яно было так))) Не думаю, што гэта купа народу, для якіх самы лепшы адпачынак гэта кожныя выхі ездзіць у лес на шашлыкі і напівацца, так ужо трымаецца за ўзвышаныя каштоўнасці) А што значыць вось гэтая высокая ацэнка ўсяго матэрыяльнага? І які крытэрый жабрацтва?
Адпачынак заўжды падаецца вясёлкавым, як на мой погляд))) Для чаго ён тады яшчэ патрэбны?) А тое што яны так думаюць пра турыстаў -- мяне не шакуе. Так паўсюль. І я разумею, чаму тая ж Італія не асабліва хоча падтрымоўваць розныя там санкцыі...
Reply
Крытэр беднасьці... Прыклад: беларускае харчаваньне. Тыпа для многіх мяса гэта раскоша, а калі і не, то раскошай робяцца іншыя прадукты якія тут нармалёвага ўжяытку і неабходныя. Гэта толькі адзін прыклад...
Санкцыі прымушаюць іх паніжаць эканамічны ўзровень, а яны ня хочуць абмяжоўваць свае патрэбы ні за якія прынцыпы і ідэалы і ні за якую справядлівасьць.
Reply
Ну гм можа ў нас мяса і раскоша (не ведаю), але цікава якія яшчэ прадукты? Ды і я лічу, што ў нас яны бываюць палепей за еўрапейскія, улічваючы іх перыядамі дзіўныя крытэрыі якасці. І калі параўноўваць з Амерыкай (не была, толькі чула), то там харчавацца здаровымі прадуктамі дорага, а ў нас у прынцыпе рэальна. Калі адкінуць Чарнобыль, ага)))) Карацей якія, якія прадукты ў Італіі ёсць жыццёванеабходныя, а ў нас няма?
Дарэчы мы ў Рыме шукалі аўсянку і смятану і нешта не знайшлі... Мо бывае, але не трапілася ў канкрэтных маркетах...
Ага, ёсць такое( Пры ўсіх іх крыках пра дэмакратыю і правы чалавека і г.д..(я ўвогуле пра Еўразвяз)
Reply
можа я ня надта зразумела выражаюся... карацей, калі тут нехта цікавіцца мастацтвам, то звычайна яны на гэта трацяць грошы: любіцелі музыкі - купляюць дыскі і апаратуру, любіцелі карцін ходзяць на выставы і прочая... калі пісьменьнік самапальны, то, калі не выдаць кнігу ў выдавецтве ,то друкуе за свой кошт і бясплатна ўсім раздае каб пачыталі, або ладзіць вечары прысьвечаныя сваёй кнізе.
ну карацей, не самі з сабой ціха ў стол, а арганізавана і плоцяць. апошнім часам меней на гэтыя рэчы расходуюць.
прадукты ў нас наўрад ці лепей за эўрапейскія. узяць тое ж малако, у нас яно разьведзенае да непрыстойнасьці. мне толькі тут морквавага соку не стае (ён ёсьць але нятанны і мала дзе), а так я не сумую па бел. ежы. у РБ няма амаль нічога з таго што тут ёсьць, ні сыра такога, ні рыбна-марскіх прадуктаў, ні яшчэ процьмы ўсяго.
але не хачу проста пра гэта, мяне стамляе тэма ежы.
Reply
Leave a comment