ав ...песня. Ёсць нават пірацкі запіс на мабілку былога аднакласніка аўдыё-варыянт 2006 г., але ён непарэзаны (змяшаліся ў кучу вершы, песні, намаганні наладкаваць гітару...).
Ідзе вайна
Ідзе вайна між багачом і жабраком,
паміж кабетай і мужчынам.
Ідзе вайна між тым, хто грозіць кулаком,
і тым, хто кажа: ні пры чым ён.
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Зьбірай валізку.
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Вайна ўжо блізка.
Я ім кажу: «Са мной каханка і дзіцё».
Яны ў адказ: «Ня трэба казак!»
Яна заплача: «Ім пляваць на пачуцьцё».
Я растлумачу: «Абавязак».
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Пасьцель - для хворых.
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Ня дрэмле вораг.
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Панюхай порах.
А ты мяне не пазнаеш:
маўляў, рамантыка люблю
свайго юнацтва.
А мне гавораць: «сьпі!» і «еж!»,
і я слухмяна ем і сплю,
а думкі пра вайну - адно вар’яцтва!
А ты чаму ня йдзеш на вайну? З крывёй і потам.
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Вясельле - потым.
Ідзе вайна між багачом і жабраком,
паміж кабетай і мужчынам.
Ідзе вайна між даланёй і кулаком,
вайна між пальцам і курком,
між немагчымым і магчымым.
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Вайна - твой шанец!
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Пакуй свой ранец!
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Хутчэй, засранец!
(с) Леанард Коэн, пер. з англ. і выкананне А. Хадановіч