Вецер з мора раздзьмувае чужыя фіранкі,
Я не маю фіранак, бо люблю, каб багата святла.
Люблю раннія, ды маю познія ранкі,
І ўжо паўгода зусім не ўжываю віна.
Лета ў горадзе прамільгвае хутка,
А ў чужым горадзе - удвая хутчэй
Працы шмат, ды ўсё роўна няма абутка,
А восень гэтая - зусім як адзін дзень.
І застанецца толькі пара начэй пад зоркамі,
Толькі галавазломная вышыня маста,
А ўнізе - залатымі зёрнамі-горкамі
Каралеўскі парк над сталёвай вадою стаў.
Кожны сябар з пакінутых, дальніх, рэдкіх
Сагравае тут успамінчыкамі сустрэч.
Вецер з мора. Куды далейшы, мой запаветны,
Яшчэ вернецца, яшчэ ляжа ў абдоймы плеч.
7.10.15