(no subject)

Jun 09, 2014 16:51

Нешта абіраць, прымаць рашэнні, якія рэзка мяняюць жыццё... Нападае страх, які не дае разважаць халодна. Пытаць парадаў - амаль бессэнсоўна, у кожнага свае каштоўнасці ў жыцці і сваё жыццё, а як жа цяжка кіраваць уласным... І час не бэсціць сваёй наяўнасцю. Вось, здаецца, рашэнне прынята, а тут выяўляюцца дадатковыя ўмовы, абраныя шлях руйнуюцца і зноўку трэба думаць, абіраць, усё вісіць у паветры... Не ўмею жыць з раскіданымі планамі на бліжэйшы час, і даўно не было такога раздраю перад адпачынкам. Як жа гэта стамляе, так страшна прапусціць патрэбны шлях. Прыбежышча разгубляецца...

танцы розуму, спадзёвы, сябры, бясконцы шлях і шум дарог, вона працює

Previous post Next post
Up