Лю-ты

Feb 12, 2013 21:35


Закохвацца? Ды ну нафіг, нефіг.

Чытаю выдатную кнігу. Настолькі выдатную, што прапускаю прыпынкі ў транспарце, і шкадую, што ўжо прыехала. Даўно такой не было. Нешта апошнім часам мала чытала мастацкай літаратуры, добрай..
Амаль тыдзень тэмпературу. Пісхасаматыка, відавочна. Хаджу паўсюль з тэмпературай, праз гэта вельмі стамляюся, і сон прыносіць сапраўднае шчасце. Паступова здаюся і разам з духмянай зёлкава-прыпраўнай сумяссю пачынаю ўжываць хімію.

Вось цікава, ці ўсе, хто посціць ганарлівыя маніфесты, што 14 лютага - лухта, шчаслівыя цяпер у каханні? Ненене, я не абвяргаю, што гэта лухта, што дата не мае ніякага дачынення да сапраўдных беларусаў. Але ж дзеці, ёсць такая рэч  як "эгрэгар". Можаш не верыць у яго, але ён існуе, варушыцца. Як Новы год. Паступова Каляды робяцца для мяне ўсё больш значнай падзеяй, прымаюцца сэрцам, а не толькі галавой, але эгрэгар Новага году існуе і варушыцца. Так вось і тут. Як-ніяк, а падкармілі, і закранае.

бела-Чорнае, мая норка, асабістае, чытацкасць, гляджу навокал

Previous post Next post
Up