Маляйка

Dec 04, 2007 21:56


Садочак наведвае таямнічы дзіцёнак Маляйка. Першыя зьвесткі былі такія: - З кім ты сёньня гуляла? - З Маляйкай. - Гэта хлопчык ці дзяўчынка? - Хлопчык.

Праз некалькі дзён дачка заявіла нам, што хоча такі ж сарафан, як... у Маляйкі. Перапытваю: можа, ты памылілася? Камбінезон? - Не, сарафан. У гэты дзень Маляйка - дзяўчынка.

Праз нейкі час кажу выхавальніцы: Мая дачка шмат мне распавядае пра Маляйку. А хто гэта, мне так цікава, з кім гуляецца маё дзіцё... І мне адказваюць - А, гэта маленькая сьветленькая дзяўчынка. Новенькая. Толькі яе сёньня няма.

Эпапея зь пераменай пола працягвалася, пакуль я не сустрэла Маляйку з мамай у пераапранальні. Адрэжце мне руку, гэта быў хлопчык!! Стоадсоткавы!

Праз некалькі дзён у садочку адбылася яшчэ адна размова вельмі цікавая. Кажу нешта пра Маляйку як пра хлопчыка. Украінская практыкантка: - Стой, гэта ж здаецца, дзяўчынка! Я: - Як дзяўчынка?? Я сама яго бачыла, гэта хлопчык. Далей - увага!!! У памяшканьне заходзіць расейская практыкантка і ўкраінка ў яе пытаецца: - Маляйка - гэта ж дзяўчынка? Ці хлопчык? Тая задумываецца і зазначае: - Яны (нямецкія выхавальніцы)  заўсёды пра Маляйку кажуць "sie"... Значыць, дзяўчынка!

дзеці

Previous post Next post
Up