Dec 04, 2007 21:35
Столькі часу ўжо мінула, а я ўсё вяртаюся й вяртаюся да цябе. У думках, зразумела. І ў інтэрнэце. Што я там шукаю - сама ня ведаю. Але што цікава: калі людзі правялі шмат год разам, і давяралі адно адному радасьці, таямніцы, пляны і ўсё, чым звычайна ў такіх выпадках дзеляцца, то пасьля "разводу" высьвятляецца, што гэта ўсё і не ў радасьць было, што гэта так, "пустые философствования и несбыточные мечты", што адзін з двух бакоў выступаў ў ролі камізэлькі і яму гэта не падабалася. Маўляў, выкарыстоўвалі задарма, а потым выкінулі.
У выніку ў мяне зьявілася два пытаньні. Адно да другога боку: калі табе было так кепска са мной, і я менавіта так ў тваіх вачох выглядала, то навошта было ўсё гэта трываць, ніхто ж не прымушаў! І другое да самой сябе: я ж, напэўна, таксама павінна шкадаваць змарнаванага часу? Адказваю: не, я была шчасьлівая з табой. І ні пра што не шкадую. Толькі пра дурны выпадак, што разьвёў нас.
я